Мненияархив

22 мая 2026 г.

К вопросу о защите отечественного рынка от недобросовестного импорта

Для Республики Беларусь, как и для любой другой страны, защита внутреннего рынка от недобросовестной конкуренции является критически важной задачей, поскольку это непосредственно влияет на экономическую безопасность государства.

02 марта 2026 г.

О внедрении инструментов защиты субъектов хозяйствования от переманивания персонала и утраты критических компетенций

На современном этапе стратегическим вызовом для отечественной промышленности является дефицит кадров. По данным Государственной программы «Сбалансированный рынок труда» на 2026–2030 годы, общая замещающая кадровая потребность в ближайшей пятилетке составит более 300 тысяч работников. Спрос на работников возрос с 72 тыс. человек на начало 2021 года до 193,8 тыс. человек на 1 сентября 2025 г.

Публикацииархив

08 сентября 2022 г.

Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития Беларуси

В книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.

Новости по тегам

Распечатать 22.11.2013

Практычная канферэнцыя на тэму франчайзінгу прайшла ў Мінску

Практычная канферэнцыя "Стварэнне і развіццё бізнесу. Тэхналогія франчайзінгу» адбылася 20 лістападза 2013 года ў круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Мерапрыемства прайшло ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, яго арганізатарамі выступілі Савет па развіцці прадпрымальніцтва, Асацыяцыя франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзинг» і Усходні камітэт германскай эканомікі.

- Нягледзячы на тое, што ў свеце франчайзінг развіты вельмі моцна (да 80% сетак у рознічным гандлі і грамадскім харчаванні занятыя менавіта франчайзінгавымі канцэпцыямі), у нашай краіне распаўсюджванне гэтага інструмента па-ранейшаму нізкае, - адзначыла Вольга Лявонцьева, старшыня Асацыяцыі франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг» .

Яна вылучыла асноўныя праблемы, якія перашкаджаюць актыўнаму распаўсюджванню франчайзінгавых адносін у Беларусі. Першая з іх - гэта нізкая інфармаванасць суб'ектаў прадпрымальніцтва пра гэты інструмент, пра яго перавагі і недахопы.

Другая праблема - гэта складанасць і шматграннасць дагавора фрайнчайзинга:

- Мы часта сутыкаемся з тым, што каля паловы зваротаў у асацыяцыю ад тых, хто ўваходзіць на рынак, звязаныя з просьбай дапамагчы ў ацэнцы дагавора. Пры чым не столькі з юрыдычнага, колькі з практычнага пункту гледжання. Просяць ацаніць, наколькі правы кампаніі або прадпрымальніка не ўшчамляюцца, наколькі гэта адпавядае агульнасусветнай практыцы.

Трэцяй праблемай Вольга Лявонцьева назвала калізіі ў заканадаўстве. Яна ўпэўненая, што заканадаўства ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў Беларусі знаходзіцца на досыць высокім узроўні, але невялікія тэхнічныя разыходжанні з агульнасусветнай практыкай (напрыклад, у частцы ўключэння ў франшызу фiрменнай назвы, а не таварнага знака) на практыцы спараджаюць тэхнічныя складанасці ў заключэнні дагавораў міжнароднага франчайзiнгу.

- Гэта не так складана, але патрабуе вельмі шмат часу на ўзгадненне дамовы і на яе рэгістрацыю. У выніку ў нашых рэаліях працэс заключэння дамовы з буйнымі міжнароднымі кампаніямі зацягваецца да паўгода.

Акрамя таго на распаўсюд франчайзiнгу ў краіне ўплываюць і знешнія фактары:

- Беларусь у сілу адносна невялікай тэрыторыі і невысокай колькасці насельніцтва не з'яўляецца «прывабным кавалкам» для міжнародных сетак. Таму нашым прадпрымальнікам прыходзіцца самастойна праяўляць зацікаўленасць у куплі той ці іншай франшызы, даказваць сваю плацежаздольнасць, пераадольваць стэрэатыпы, якія ў свеце існуюць і ў дачыненні да ацэнкі нашай ўнутранай эканамічнай сітуацыі.

 У той жа час у сваім выступе Ана Тольціс, міжнародны менеджэр па франчайзінгу кампаніі REISSWOLFInternational (Германія), адзначыла, што пры заключэнні дагавора з беларускім партнёрам асаблівых цяжкасцяў не было:

- З праблемамі, звязанымі з мясцовым заканадаўствам, мы не сутыкнуліся. Вядома, трэба было перавесці кантракт на рускую мову і ўнесці пэўныя змены. Але працэс перамоў і заключэння дагавораў прайшоў досыць хутка, і на працягу шасці месяцаў мы арганізавалі будаўніцтва вытворчых магутнасцяў у Беларусі, каб мясцовы франчайзі змог ажыццяўляць дзейнасць.

Таксама ў ходзе практычнай канферэнцыі сваім вопытам і ведамі ў галіне франчайзінгу падзяліліся прадстаўнікі беларускіх кампаній: СП ЗАТ «Мілавіца» і СТАА «НТС» . Пра асаблівасці прававога рэгулявання дадзенай сферы эканамічных адносін распавёў партнёр юрыдычнай кампаніі «Арцынгер і партнёры» Аляксандр Корсак, а тэндэнцыі ў развіцці франчайзiнгу ў Балтыйскіх краінах абазначыла госця з Літвы Вікторыя Міхайлоўская (ЗАТ «AdvancedAdvice»).

Нагадваем, што ў раздзеле "Кнігі" можна спампаваць зборнікі "Практычны дапаможнік па франчайзінгу" і "Франчайзінг: мультыплікацыя паспяховага бізнесу".

мероприятияархив