31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Франчайзінг: мультыплікацыя паспяховага бізнесу
Тэмай гэтага зборніка з'яўляецца франчайзінг (па-ангельску franchising) - тэрмін, які даслоўна азначае «перадача камерцыйнай канцэсіі». Гэта - мадэль бізнэсу, вынайдзеная ў 19-м стагоддзі амерыканскім вытворцам швейных машын "Зінгер", і якая распаўсюджана цяпер ва ўсім свеце і актыўна развіваецца ў суседніх з Беларуссю краінах.
Папулярнасць франчайзінгавай мадэлі лёгка тлумачыцца, бо яна выгадная ўсім яе ўдзельнікам - і франчайзерам, зацікаўленым у пашырэнні свайго бізнесу, і франчайзі, асабліва, калі яны - прадпрымальнікі-пачаткоўцы. Набываючы франшызу, прадпрымальнікі атрымліваюць правераную бізнэс-мадэль, якая дазваляе без асаблівай рызыкі пачаць уласную справу. Выгадны франчайзінг і дзяржаве, паколькі гарантуе арганізацыю новых працоўных месцаў на нанава ствараных малых і сярэдніх прадпрыемствах. Іншымі словамі, франчайзінгавая мадэль бізнэсу можа стаць эфектыўным інструментам актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, забеспячэння дынамічнага росту прыватнага сектара эканомікі Беларусі.
У дадзенай кнізе разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя аспекты франчайзінгу, асаблівасці яго прававога рэгулявання і функцыянавання ў замежных краінах, а таксама вопыт і магчымасці развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Публікацыя з'яўляецца плёнам супрацоўніцтва Усходняга камітэта з Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.