Мненияархив

22 мая 2026 г.

К вопросу о защите отечественного рынка от недобросовестного импорта

Для Республики Беларусь, как и для любой другой страны, защита внутреннего рынка от недобросовестной конкуренции является критически важной задачей, поскольку это непосредственно влияет на экономическую безопасность государства.

02 марта 2026 г.

О внедрении инструментов защиты субъектов хозяйствования от переманивания персонала и утраты критических компетенций

На современном этапе стратегическим вызовом для отечественной промышленности является дефицит кадров. По данным Государственной программы «Сбалансированный рынок труда» на 2026–2030 годы, общая замещающая кадровая потребность в ближайшей пятилетке составит более 300 тысяч работников. Спрос на работников возрос с 72 тыс. человек на начало 2021 года до 193,8 тыс. человек на 1 сентября 2025 г.

Публикацииархив

08 сентября 2022 г.

Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития Беларуси

В книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.

Новости по тегам

Распечатать 02.10.2013

Што перашкаджае развіццю субкантрактацыі ў Беларусі?

Савет па развіцці прадпрымальніцтва накіраваў у Міністэрства эканомікі прапановы па развіцці субкантрактных адносін паміж малымі і буйнымі прадпрыемствамі.

На думку членаў Савета, у Беларусі практыка прыцягнення буйнымі прадпрыемствамі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу для выканання заказаў і работ пакуль не надта невялікая, у той час як у прамыслова развітых краінах свету ўзаемадзеянне малога і буйнога бізнесу з'яўляецца адным з вядучых фактараў павышэння эфектыўнасці вытворчасці.

Такая сітуацыя абумоўлена двума вядучымі прычынамі. З аднаго боку, у беларускага малога прадпрымальніцтва даволі нізкія магчымасці па забеспячэнні на належным узроўні патрэб буйной вытворчасці. З іншага боку, у кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў адсутнічае зацікаўленасць у развіцці аўтсорсінгу і субкантрактных адносін, у вызваленні ад няпрофільных актываў і падраздзяленняў, паколькі гэта можа прывесці да зніжэння аб'ёмных паказчыкаў і колькасці занятых.

Буйныя прадпрыемствы, якія ў большасці сваёй ўваходзяць у склад канцэрнаў або курыруюцца адпаведнымі міністэрствамі, у асноўным ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Ведамасны падыход ляжыць і ў аснове размеркавання матэрыяльных і фінансавых патокаў. Малыя ж прыватныя прадпрыемствы, як правіла, не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, часцяком успрымаюцца не як партнёры, а, хутчэй, як канкурэнты. Больш за тое, нярэдка суб'екты гаспадарання дзяржаўнай формы ўласнасці маюць рознага роду фармальныя і нефармальныя абмежаванні на закупку сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых ў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, на размяшчэнне ў іх заказаў па вытворчасці асобных дэталяў і вузлоў, выкананне работ і паслуг.

Таму задача павышэння эфектыўнасці вытворчасці, забеспячэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі з дапамогай далейшага паглыблення спецыялізацыі і кааперацыі патрабуе, перш за ўсё, актывізацыі працэсаў рэструктурызацыі буйной вытворчасці, а таксама ажыццяўлення комплексу мер па развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рэальным сектары эканомікі.

Для наладжвання субкантрактных адносін буйных прадпрыемстваў з суб'ектамі МСП неабходна:

•    фарміраванне сеткі цэнтраў субкантрактацыі, якія б забяспечвалі акумуляванне інфармацыі аб патрэбах ў прадукцыі, работах, паслугах, існуючых вытворчых магчымасцях, а таксама забяспечвалі б наладжванне дыялогу паміж патэнцыйнымі партнёрамі;

•     • забеспячэнне прыярытэтнага доступу айчынных спецыялізаваных малых прадпрыемстваў да доўгатэрміновых заказаў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў;

•    увядзенне адказнасці службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання за ўвядзенне любых фармальных і нефармальных абмежаванняў для суб'ектаў гаспадарання дзяржаўнай формы ўласнасці на закупкі камплектуючых ў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, размяшчэнне ў іх заказаў на вытворчасць асобных дэталяў і вузлоў, выкананне работ і паслуг;

•    развіццё сістэмы прававога кансалтынгу і юрыдычнай дапамогі ўдзельнікам субконтрактрных адносін у галіне падрыхтоўкі кантрактаў і кааперацыйных пагадненняў, складання пратаколаў рознагалоссяў па дагаворах, падрыхтоўкі судовых і арбітражных іскаў, ацэнкі памераў шкоды і г.д.

•    арганізацыя на плошчах буйных прадпрыемстваў камерцыйных арганізацый (з удзелам прыватнага капіталу) па вытворчасці імпартуемых дэталяў, вузлоў і камплектуючых, увядзенне для іх часовых падатковых прэферэнцый, якія карэспандуюць па сваім узроўні з узроўнем зніжэння аб'ёмаў імпартуемай камплектацыі.

На фота: УПНВП «Тэхналіт » - адно з прадпрыемстваў г. Магілёва , якое працуе ў галіне вытворчасці камплектуючых і запасных частак да аўтатрактарнай, дарожнай, чыгуначнай, сельскагаспадарчай, будаўнічай і спецыяльнай тэхнікі.

мероприятияархив