02 марта 2026 г.
О внедрении инструментов защиты субъектов хозяйствования от переманивания персонала и утраты критических компетенцийНа современном этапе стратегическим вызовом для отечественной промышленности является дефицит кадров. По данным Государственной программы «Сбалансированный рынок труда» на 2026–2030 годы, общая замещающая кадровая потребность в ближайшей пятилетке составит более 300 тысяч работников. Спрос на работников возрос с 72 тыс. человек на начало 2021 года до 193,8 тыс. человек на 1 сентября 2025 г.
03 апреля 2025 г.
Руководители бизнес-союзов об инициативах делового сообщества
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
Аб стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2020 года
Праект па фарміраванні канцэпцыі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2020 года быў рэалізаваны Саветам па развіцці прадпрымальніцтва сумесна з Бізнэс саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага на працягу сакавіка-снежня 2012 года. Даследаванне праводзілася пры кансультацыйнай і экспертнай падтрымцы прафесара эканомікі Заходне-Саксонскага універсітэта Цвікаў доктара Штэфана Колева.
У выніку быў падрыхтаваны дакумент, які змяшчае сістэмны падыход да фарміравання стратэгіі развіцця МСП, уключаючы выпрацоўку мэтаў развіцця, мер па іх дасягненню, а таксама індыкатары ацэнкі вынікаў.
Малы і сярэдні бізнэс прадстаўлены ў дакуменце не толькі як прадукт рынкавых рэформаў, які дазваляе забяспечыць занятасць насельніцтва і зніжэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, але, перш за ўсё, як фактар структурнай перабудовы эканомікі, павышэння яе эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці.
Выкладзены комплекс мер дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання прыватнай ініцыятыўнай дзейнасці уключае як стварэнне базавых умоў генерацыі прыватнага бізнэсу, так і прапановы па актывізацыі прыярытэтных напрамкаў развіцця МСП, а таксама меры па падтрымцы маладых прадпрымальнікаў.
12 снежня 2012 года прапановы па стратэгіі развіцця МСП былі абмеркаваны на паседжанні «круглага стала» з удзелам прадстаўнікоў парламента, органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрымальніцкіх саюзаў і асацыяцый, суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, а таксама нямецкіх экспертаў.
На аснове выкананай распрацоўкі і з улікам вынікаў абмеркавання была падрыхтавана аналітычная запіска ў Савет Міністраў.