22 мая 2026 г.
К вопросу о защите отечественного рынка от недобросовестного импортаДля Республики Беларусь, как и для любой другой страны, защита внутреннего рынка от недобросовестной конкуренции является критически важной задачей, поскольку это непосредственно влияет на экономическую безопасность государства.
02 марта 2026 г.
О внедрении инструментов защиты субъектов хозяйствования от переманивания персонала и утраты критических компетенцийНа современном этапе стратегическим вызовом для отечественной промышленности является дефицит кадров. По данным Государственной программы «Сбалансированный рынок труда» на 2026–2030 годы, общая замещающая кадровая потребность в ближайшей пятилетке составит более 300 тысяч работников. Спрос на работников возрос с 72 тыс. человек на начало 2021 года до 193,8 тыс. человек на 1 сентября 2025 г.
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
Сямейнае прадпрымальніцтва: міжнародны вопыт і перспектывы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь
У сучасным свеце значную частку малога прадпрымальніцтва складаюць сямейныя прадпрыемствы. Сацыяльныя і эканамічныя перавагі дадзенай формы арганізацыі бізнесу абумовілі высокую эфектыўнасць функцыянавання яго суб'ектаў, доўгатэрміновасць іх існавання і дынамічнасць развіцця.
У шэрагу заходніх краін дзейнічаюць спецыяльныя аб'яднанні, якія праводзяць даследаванні ў сферы арганізацыі сямейнага бізнесу, абараняюць інтарэсы і даюць дыскусійныя пляцоўкі па абмене вопытам функцыянавання сямейных прадпрыемстваў. Гэта дазваляе актыўна далучаць насельніцтва у прадпрымальніцкую дзейнасць, развіваць традыцыі сямейнай справы і фармаваць сямейныя бізнэс-дынастыі.
Тым самым сямейнае прадпрымальніцтва не толькі забяспечвае стабільную сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў грамадстве, але і фарміруе пазітыўнае, накіраванае ў будучыню дзелавое асяроддзе.
Стратэгічнымі праграмнымі дакументамі нашай краіны задача далейшай актывізацыі прадпрымальніцтва, павышэння яго ролі і месцы ў эканоміцы вызначана ў якасці адной з прыярытэтных. У сувязі з гэтым стварэнне прававых, эканамічных і арганізацыйных умоў для развіцця сямейнага бізнэсу уяўляецца вельмі актуальным.
У дадзенай публікацыі прадстаўлены матэрыял, які адлюстроўвае гісторыю станаўлення і развіцця сямейных прадпрыемстваў, іх ключавыя характарыстыкі і адрозненні ад іншых формаў арганізацыі бізн.су, іх моцныя і слабыя бакі, а таксама практыку прававога рэгулявання сямейнага прадпрымальніцтва ў шэрагу краін.