02 марта 2026 г.
О внедрении инструментов защиты субъектов хозяйствования от переманивания персонала и утраты критических компетенцийНа современном этапе стратегическим вызовом для отечественной промышленности является дефицит кадров. По данным Государственной программы «Сбалансированный рынок труда» на 2026–2030 годы, общая замещающая кадровая потребность в ближайшей пятилетке составит более 300 тысяч работников. Спрос на работников возрос с 72 тыс. человек на начало 2021 года до 193,8 тыс. человек на 1 сентября 2025 г.
03 апреля 2025 г.
Руководители бизнес-союзов об инициативах делового сообщества
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
Практычны дапаможнік па франчайзінгу
Адным са шляхоў вырашэння праблемы ўстойлівасці прадпрымальніцкай дзейнасці з'яўляецца выкарыстанне франчайзiнгу. Сусветны вопыт сведчыць, што гэтая высокаэфектыўная форма арганізацыі бізнэсу характарызуецца нізкім узроўнем рызыкі і стабільным узроўнем прыбытковасці.
Акрамя таго, франчайзінг - гэта форма працяглага дзелавога супрацоўніцтва. Аб'яднанне намаганняў удзельнікаў адносін дазваляе, з аднаго боку, пашырыць сферу ўплыву буйной кампаніі, а, з другога, дапамагае ўцягнуць у бізнэс вялікую колькасць грамадзян і пры гэтым дасягнуць маладымі прадпрымальнікамі вынікаў, практычна немагчымых пры ўмове самастойнай працы. Комплексны характар дзелавых сувязяў, іх сістэмнасць і высокі ўзровень празрыстасці забяспечваюць ўзаемныя канкурэнтныя перавагі ўдзельнікам франчайзінгавай адносін, даюць магчымасць больш хуткага выхаду на рынак з мінімальнай рызыкай. З-за гэтага франчайзінг становіцца ўсё больш папулярным спосабам арганізацыі і прасоўвання бізнэсу ва ўсім свеце, паступова пашыраючы сваю прысутнасць і ў Беларусі.
У "Практычным дапаможніку па франчайзінгу" разглядаецца сутнасць франчайзінгавых адносін і гісторыя іх узнікнення, асаблівасці дагаворнага рэгулявання франчайзінгавых адносін, арганізацыйна-прававыя і фінансавыя аспекты, прыводзіцца механізм стварэння бізнэсу з ужываннем франчайзiнгу, а таксама даюцца рэкамендацыі франчайзеру па развіцці бізнэсу.
Дадзены дапаможнік з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь з Усходнім камітэтам германскай эканомікі і асацыяцыяй "Белфранчайзінг".
Выданне 2-е, выпраўленае і дапоўненае.