Мненияархив

01 марта 2021 г.

Инициативы КГК массово вытолкнут предпринимателей в «теневую» экономику

Александр Швец, председатель РСПП и РОО «БНПА»

26 февраля 2021 г.

Почему упразднение единого налога для ИП является преждевременным

Жанна Рогова, директор Бизнес союза «Конструктивный диалог»  

Публикацииархив

01 декабря 2017 г.

Саморегулирование профессиональной и предпринимательской деятельности: практическое пособие

В книге представлены материалы, отражающие сущность саморегулирования, историю его возникновения и развития; анализируются достоинства саморегулирования как альтернативы государственному вмешательству в экономику, излагаются условия, необходимые для создания и развития саморегулируемых организаций.

Новости по тегам

Распечатать 27.02.2014

Пётр Пракаповіч паразмаўляў з аршанскімі бізнесменамі

Старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва , намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч прыняў удзел у выязной нарадзе-семінары па пытаннях развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якая адбылася ў Аршанскім раёне 26 лютага 2014 года.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з дзейнасцю прадпрыемстваў горада Барань, створаных на базе аб'ектаў невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці. У прыватнасці, наведалі таварыства з абмежаванай адказнасцю НВП " Белама Плюс" , якое займаецца вытворчасцю камплектуючых і сельскагаспадарчай тэхнікі для апрацоўкі сродкамі абароны, СТАА " ДжыВіЭй Лайтынг ", якое спецыялізуецца на вытворчасці святлотэхнічнага абсталявання, фірму " Орбіс " , якая выпускае вентыляцыйныя гнуткія шахтныя трубы. Прайшла прэзентацыя створанай вытворчасці ўпакоўкі з успененага полістыролу, адбылося азнаямленне з вопытам працы аб'екта прыдарожнага сэрвісу ў вёсцы Андрэеўшчына. Перспектывы развіцця прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу былі прадстаўлены на прыкладзе гаспадарчай дзейнасці СВК "Ларынаўка" , аграэкатурызму - на прыкладзе працы сялянска -фермерскай гаспадаркі "Сябры і К". Удзельнікі выязнога мерапрыемства наведалі выставу прадукцыі прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу Віцебскай вобласці.

Пётр Пракаповіч лічыць, што мясцовыя органы ўлады і кантрольныя ведамствы павінны ў рамках закона максімальна садзейнічаць развіццю малога і сярэдняга бізнэсу.

- Сёння малы бізнэс займае 24% у ВУП краіны. Гэта частка нашай эканомікі, якая найбольш дынамічна развіваецца, і ўвага да яго цалкам апраўдана. У першую чаргу трэба забяспечыць выкананне тых нарматыўных дакументаў і законаў, якія ўжо прынятыя ў гэтым кірунку. Неабходна, каб на месцах усе органы ўлады і тыя, што займаюцца кантралюючымі функцыямі, дзейнічалі ў рамках закона, не перашкаджалі, а наадварот - садзейнічалі развіццю.

Таксама ён паведаміў, што ў бліжэйшы час Нацыянальны банк прыме спецыяльнае рашэнне менавіта па пытаннях садзейнічання развіццю малога і сярэдняга бізнэсу. Яно можа кардынальным чынам змяніць магчымасці развіцця малога і сярэдняга бізнэсу:

- Тое, што можна і трэба зрабіць у першую чаргу, - дазволіць крэдытаванне ў замежнай валюце без усялякага раздзялення на малы і сярэдні бізнэс. І, па-другое, прыняць шэраг мер для таго, каб паменшыць працэнтныя стаўкі ў беларускіх рублях.

На пленарным пасяджэнні былі абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці і Беларусі ў цэлым , шляхі зніжэння кошту і тэрмінаў будаўніцтва з прымяненнем новых эфектыўных тэхналогій і матэрыялаў, мадэрнізацыя як фактар ​​выпуску інавацыйнай прадукцыі , а таксама перспектыўныя напрамкі дзейнасці базавай цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва.

мероприятияархив