Мненияархив

26 августа 2023 г.

Рынок юридических услуг РБ: проблемы и пути их решения

Представители деловых ассоциаций о проблемах рынка юридических услуг и путях их решения

21 февраля 2023 г.

Институт налоговых консультантов в Республике Беларусь: практика функционирования и перспективы развития

Татьяна Быкова, директор Республиканского фонда содействия развитию предпринимательства, к.э.н.

Публикацииархив

08 сентября 2022 г.

Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития Беларуси

В книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.

Новости по тегам

Распечатать 27.01.2014

Пётр Пракаповіч наведаў прыватныя прадпрыемствы Магілёўскай вобласці

Выязная нарада-семінар па пытаннях развіцця малога і сярэдняга бізнэсу прайшла 23 студзеня ў Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах. У ім прынялі ўдзел Пётр Пракаповіч, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі і прадпрымальніцкіх саюзаў, кіраўнікі райвыканкамаў Магілёўскай вобласці.

Удзельнікі семінара наведалі шэраг прыватных прадпрыемстваў розных напрамкаў дзейнасці - «Кампанія Рад» (вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў), «Сапермэбля» (вытворчасць убудаванай і офіснай мэблі), «Алцімэд» (распрацоўка і вытворчасць эндапротэзоў тазасцегнавага сустава, вырабаў для осцеасінтэза і пастановачнага інструментара), «Белга-Прам» (вытворчасць какава, шакаладу і кандытарскіх вырабаў з цукру), «Тэхсаюз Полюс» (вытворчасць поліэтыленавай плёнкі) і парфумерна-касметычную фабрыку «Сонца».

Пётр Пракаповіч адзначыў, што малы і сярэдні бізнес расце ў Беларусі дастаткова дынамічна і намечаныя планы па яго развіццю выконваюцца. Разам з тым яшчэ ёсць шмат нявыкарыстаных магчымасцяў і рэзерваў для далейшага росту. Гаворка ідзе пра ўцягнене ў гаспадарчы абарот для арганізацыі новых вытворчасцей будынкаў і збудаванняў, якія неэфектыўна выкарыстоўваюцца, засваенне новых відаў дзейнасці з выкарыстаннем мясцовых рэсурсаў, наладжванне больш шчыльнай кааперацыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў з буйнымі суб'ектамі. Гэта тычыцца прадпрыемстваў машынабудавання, мэблевай вытворчасці, металургіі і іншых галін.

Ён выказаў меркаванне, што ў Беларусі трэба павысіць даступнасць рэсурсаў для малога і сярэдняга бізнэсу. Бо недахоп сродкаў для інвестыцый - адна з найбольш актуальных праблем, якія стрымліваюць сёння развіццё прадпрымальніцтва, перш за ўсё, у вытворчым сектары. Добрых праектаў у бізнесменаў шмат, але не заўсёды хапае ўласных ресурсаў на іх рэалізацыю. І тут павінны падставіць плячо дзяржава, а таксама беларускія банкі.

Яшчэ одна важная праблема - недахоп кваліфікаваных кадраў для прадпрымальніцкага сектара. Гэтая тэма ўжо стала прадметам сумеснага абмеркавання Савета і Міністэрства адукацыі. Прычым пытанне ўдасканалення кадравага забеспячэння бізнесу неабходна вырашаць ў сістэме, на ўсіх узроўнях адукацыі, лічыць Пётр Пракаповіч.

- Мы павінны імкнуцца ў бліжэйшыя гады дасягнуць ўкладу прадпрымальніцкага сектара ў эканоміку краіны на ўзроўні развітых еўрапейскіх дзяржаў - 60-70%. Нам трэба стварыць неабходныя ўмовы, каб гэтыя планы рэальна ператварыць у жыццё. Патэнцыял для гэтага ў Беларусі ёсць, і нядрэнны. Сёння мы наведалі цэлы шэраг прыватных высокатэхналагічных прадпрыемстваў у Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах, дзе выпрацоўка на аднаго працоўнага перавышае $100 тыс. у год. Іх прадукцыя запатрабавана на ўнутраным і знешнім рынках. Гэтыя прадпрыемствы ўжо сёння маюць патрэбу ў павелічэнні магутнасцяў і пашырэнні вытворчасці, - сказаў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

мероприятияархив