
03 июня 2020 г.
Семейное предпринимательство: перспективы развития в БеларусиТатьяна Быкова, руководитель исполнительной дирекции Совета по развитию предпринимательства

18 февраля 2020 г.
Что нужно предусмотреть в проекте Закона «О саморегулируемых организациях»Вадим Мацкевич, председатель Республиканского союза участников таможенных отношений

01 декабря 2017 г.
Саморегулирование профессиональной и предпринимательской деятельности: практическое пособиеВ книге представлены материалы, отражающие сущность саморегулирования, историю его возникновения и развития; анализируются достоинства саморегулирования как альтернативы государственному вмешательству в экономику, излагаются условия, необходимые для создания и развития саморегулируемых организаций.
Новости по тегам
Пётр Пракаповіч правёў у Гародні выязное пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі
Павышэнне якасці прадукцыі і пошукі новых рынкаў збыту - галоўныя складнікі павелічэння экспартных паставак прыватных прадпрыемстваў. Пра гэта было заяўлена на выязным пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь. Буйныя бізнесмены і намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч сабраліся сёння ў Гродне. Яны наведалі мясцовыя прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу, доля экспарту ў якіх за апошні год значна павялічылася.
Сакрэт поспеху, прызнаюцца бізнесмены, просты. Неабходна знайсці аптымальны баланс паміж якасцю тавару і яго коштам. Не апошнюю ролю адыгрывае і мадэрнізацыя вытворчасці, а так жа рэклама як на расійскім, так і на еўрапейскіх рынках.
Алег Зухавіцкі, генеральны дырэктар мэблевага прадпрыемства:
Мы займаліся больш тым, што мы ўдасканальвалі сваю тэхналогію. І ў нас ёсць дылерская сетка, якая просіць ўсё больш нашай прадукцыі. Мы прыдумляем новы дызайн, узаемадзеянне з гандлем вялікае. Цяпер, у гэтым годзе мы павялічваем і свой рэкламны бюджэт на Расію.
Свой уклад у павелічэнне экспарту ўносяць і свабодныя эканамічныя зоны. Да 70 % прадукцыі рэзідэнтаў сыходзіць за мяжу. Аднак, у маштабе рэспублікі гэтага не дастаткова. Сёння экспарт не перавышае імпарт, што з'яўляецца адной з прычын разбалансаванасць эканомікі.
Пётр Пракаповіч, намеснік прэм'ер -міністра Рэспублікі Беларусь:
Толькі ў тым выпадку, калі выручка ад экспарту будзе на 10% хаця б вышэй, чым нашы затраты на імпарт, тады ў нас будзе стабільная сітуацыя ў эканоміцы, стабільная сітуацыя на валютных рынках і ў цэлым стабільная сітуацыя ў нашым грамадстве.