26 августа 2023 г.
Рынок юридических услуг РБ: проблемы и пути их решенияПредставители деловых ассоциаций о проблемах рынка юридических услуг и путях их решения
21 февраля 2023 г.
Институт налоговых консультантов в Республике Беларусь: практика функционирования и перспективы развитияТатьяна Быкова, директор Республиканского фонда содействия развитию предпринимательства, к.э.н.
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
Удзел прыватнага бізнесу ў мадэрнізацыі эканомікі абмеркавалі на пасяджэнні савета
Перспектывы і праблемы ўдзелу прыватнага бізнэсу ў працэсах мадэрнізацыі эканомікі былі абмеркаваны на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва, якое адбылося 23 жніўня ў горадзе Дзяржынску на базе аднаго з прадпрыемстваў ЗАТ "ПМІ Груп".
Аляксандр Шакуцін, старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор», намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця ЗАТ "ПМІ Груп" , член Савета па развіцці прадпрымальніцтва, прадэманстраваў ўдзельнікам пасяджэння працу новага цэха прадпрыемства і распавёў аб праведзенай тут мадэрнізацыі.
- Дадзенае прадпрыемства было створана ў 1967 годзе і займалася рамонтам рухавікоў унутранага згарання. Аднак праблемы, выкліканыя фінансава-эканамічным крызісам, прывялі да яго банкруцтва, і нам прапанавалі выкупіць пакет акцый, каб яго мадэрнізаваць. У снежні 2011 года, пасля юрыдычнага афармлення гэтай здзелкі, мы пачалі думаць, што на гэтым прадпрыемстве рабіць. У канчатковым выніку вырашылі, што сёння рухавікі ў машынах практычна не патрабуюць рамонту, і ствараць яшчэ адно прадпрыемства ў краіне па іх рамонту немэтазгодна. Таму вырашылі зрабіць гідраўлічны завод.
Па словах Аляксандра Шакуціна, на базе ЗАТ 'ПМІ Груп' у хуткім часе павінен быць створаны міжнародны гідраўлічны холдынг: у планах купля яшчэ трох гідраўлічных заводаў у Сербіі, а таксама заводаў у Гомелі і ў Расіі
- Мы хочам стварыць гідраўлічны холдынг і ўвайсці ў сусветную эліту. Калі мы купім сербскія актывы, мы станем трэцімі ў свеце па аб'ёмах вытворчасці, а Беларусь можа стаць гідраўлічнай дзяржавай, - заявіў ён і дадаў, што, акрамя ўсяго іншага, у Дзяржынску будзе створаны навукова-даследчы цэнтр, куды будуць запрошаныя на працу лепшыя ў свеце спецыялісты па гідраўліцы.
Пётр Пракаповіч, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, высока ацаніў новую вытворчасць у Дзяржынску і выказаў меркаванне, што дадзенае прадпрыемства павінна стаць арыенцірам і для іншых:
- Наведваючы дадзенае прадпрыемства, мы ўбачылі тое, што заўтра павінна быць па ўсёй рэспубліцы: у цэхах стаіць аўтаматызаваная і рабатызаваных тэхніка, патрабуецца мінімальная колькасьць людзей - спецыялістаў высокай кваліфікацыі.
Пётр Пятровіч упэўнены, што толькі на аснове высокай прадукцыйнасці працы можна забяспечыць вырашэнне дзвюх галоўных задач у краіне - павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва і забеспячэнне канкурэнтаздольнасці тавараў і паслуг.
- Усё, што ёсць лепшае ў свеце, павінна быць на нашых прадпрыемствах. І роля прыватнага сектара заключаецца ў тым, каб быць прыкладамі. У вас магчымасцяў для ўкаранення новага сёння нашмат больш, чым на некаторых іншых прадпрыемствах, - звярнуўся ён да членаў савета і дадаў, што ў гэтым годзе не менш за 24% ВУП павінна быць створана прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнесу.
- Месца прыватнага бізнесу ў эканоміцы будзе толькі павышацца: у наступным годзе - не менш за 30% ВУП, і, па даручэнні кіраўніка дзяржавы, ужо ў наступнай пяцігодцы не менш за 50% ВУП павінна стварацца на малых і сярэдніх прадпрыемствах.
Пра сваё бачанне праблем, якія перашкаджаюць развівацца вытворчаму прадпрымальніцтву ў Беларусі, распавёў Сяргей Навіцкі, генеральны дырэктар СТАА "Хенкель Баўтэхнік", намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Паводле яго слоў, аналіз зваротаў, якія паступаюць у рэспубліканскі і абласны саветы па развіцці прадпрымальніцтва, сведчыць, што праблемы, якія непасрэдна ўплываюць на якасць і тэмпы развіцця бізнесу ў вытворчым сектары, умоўна можна падпадзяліць на тры ўзроўні: патрабаванні і абмежаванні, якія вынікаюць з міждзяржаўных пагадненняў , прынятых у рамках функцыянавання Мытнага саюза, доступ да рэсурсаў, у тым ліку да аб'ектаў нерухомасці, а таксама залішняе адміністраванне эканамічнай дзейнасці, што абумоўлiвае высокія выдаткі бізнесу на выкананне патрэбных працэдур.
Мікалай Баравы, старшыня Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў «БАМАП», распавёў членам савета аб практыцы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў транспартнымі прадпрыемствамі Мінскай вобласці. У прыватнасці, у 2012 годзе арганізацыі, якія ўваходзяць у асацыяцыю БАМАП, накіравалі на абнаўленне аўтатранспартных сродкаў каля 150 млн еўра. Таксама ён адзначыў, што захаванне ў рамках АЭП дазвольнай сістэмы перавозак вядзе да ўзнікнення нядобрасумленнай канкурэнцыі на агульным рынку. Паводле яго слоў, квоты для міжнародных аўтаперавозчыкаў, якія на сённяшні дзень захоўваюцца на прасторы АЭП, стрымліваюць развіццё рынку транспартных паслуг.
Аб праблемах, якія турбуюць бізнэс у Беларусі, казалі прадстаўнікі прадпрымальніцкіх саюзаў і асацыяцый. Віктар Маргелаў, сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, распавёў пра тое, што вялікай праблемай прадпрымальнікаў з'яўляецца высокі кошт крэдытных рэсурсаў і магчымасць чарговага абясцэньвання нацыянальнай валюты. Таксама ён звярнуў увагу на неабходнасць даць магчымасць бізнэсу выкупляць арандаваныя плошчы па даступных цэнах, а таксама на неабходнасць удасканалення сістэмы абароту адходаў і лесаперапрацоўкі ў краіне.
Аляксандр Калінін, старшыня ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў», звярнуў увагу прысутных на тое, што бізнэс турбуе правапрымяняльная практыка ў дачыненні да захавання правоў прыватнай уласнасці ў краіне, прывёўшы прыклад, калі рашэннем выканкама ў пазасудовым парадку была канфіскаваная буйная рагатая жывёла з прыватнай фермы. Таксама ён распавёў аб праблемах, звязаных з увядзеннем тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза для працы малых прыватных прадпрыемстваў у сферы лёгкай прамысловасці: у сувязі з немагчымасцю выканання яго патрабаванняў, такія фірмы вымушаныя будуць спыніць сваё існаванне.
Аляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя", выказаў меркаванне, што прапанова Міністэрства фінансаў аб павышэнні стаўкі ПДВ да 22% ў 2014 годзе з'яўляецца недастаткова абгрунтаванай - бізнес-супольнасць хацела б атрымаць ацэнку ўсіх плюсаў і мінусаў ад падобных навацый.
Па выніках мерапрыемства было прынята рашэнне аб неабходнасці правядзення спецыяльнага пасяджэння савета па праблеме фарміравання нацыянальнай сістэмы дзелавой адукацыі. Гэтае пасяджэнне намечана правесці ў канцы кастрычніка бягучага года.