26 августа 2023 г.
Рынок юридических услуг РБ: проблемы и пути их решенияПредставители деловых ассоциаций о проблемах рынка юридических услуг и путях их решения
21 февраля 2023 г.
Институт налоговых консультантов в Республике Беларусь: практика функционирования и перспективы развитияТатьяна Быкова, директор Республиканского фонда содействия развитию предпринимательства, к.э.н.
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
«Непрыватныя» праблемы прыватнага бізнесу
Якія праблемы патрабуюць вырашэння, каб палепшыць экспартныя магчымасці прыватнага бізнесу? Гэтую тэму абмеркавалі ў Гродне на чарговым пасяджэнні рэспубліканскага Савета па развіцці прадпрымальніцтва.
Старшыня рэспубліканскага Савета па развіцці прадпрымальніцтва Пётр ПРАКАПОВІЧ адзначыў, што ў апошнія гады ў краіне шмат зроблена ў плане прэферэнцый, удасканалення нарматыўнай базы для малога і сярэдняга бізнесу. Аднак яшчэ застаюцца элементы бюракратыі ў рабоце органаў кіравання, перашкоды на шляху развіцця прыватнага бізнесу і яго экспартнага патэнцыялу. І калі гэтыя праблемы цяпер не вырашыць, не ўзмацніць свае экспартныя пазіцыі, то праз некалькі гадоў будзе ўжо позна: рынкі на тэрыторыі Мытнага саюза (а неўзабаве і Еўразійскага эканамічнага саюза) будуць заняты іншымі.
На думку заснавальніка СТАА «Контэ Спа» Валянціна БАЙКО, сёння ніхто нікога на рынках не чакае, і таму, каб ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць, даводзіцца рызыкаваць. Калі не заплацяць своечасова за адгружаную прадукцыю — прадпрыемству за гэта штраф альбо нават крымінальнае праследаванне. А сёння праблематычна ўкласціся ў вызначаны тэрмін вяртання валютнай выручкі. Адтэрміноўка плацяжу па экспарце, у прыватнасці, у Расію магчыма да 90 дзён. Аднак гандлёвыя сеткі дыктуюць тэрмін 120-180 дзён плюс час на дастаўку тавару. Ёсць, вядома, магчымасць звароту праз аблвыканкам у Нацыянальны банк з просьбай аб адтэрміноўцы, але гэта звязана з пэўнай валакітай. Ды і можна стаць парушальнікам у выпадку, калі ў такім дазволе адмовяць.
Асабліва складана замацавацца са сваёй прадукцыях на знешніх рынках невялікім прадпрыемствам. І тут сваё плячо ім павінна падставіць наша ўжо існуючая тавараправодная сетка ў замежжы, лічыць старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір КАРАГІН:
— Трэба прадумаць такую сістэму, каб усе кропкі нашай тавараправоднай сеткі працавалі і на гэтых невялікіх вытворцаў, якія вырабляюць нешта гатовае для экспарту. Вядома, не са стратамі для сябе, але на прымальных для такіх прадпрыемстваў умовах, каб цана іх тавару была канкурэнтаздольнай.
Акрамя таго, Уладзімір Карагін лічыць абсурднай забарону суб’ектам гаспадарання купляць невялікія партыі камплектуючых, сыравіны і матэрыялаў за наяўны разлік:
— Дазвольце тое, што дазволена тым жа расійскім прадпрыемствам. І гэта будзе на карысць нашага будучага экспарту.
Пры гэтым рэаліі цяпер такія, што дзяржаўная падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў пытаннях знешнеэканамічных сувязяў практычна адсутнічае. На фінансавым рынку назіраецца востры дэфіцыт эфектыўных і даступных крэдытных праграм для невялікіх прадпрыемстваў, якія адпавядалі б іх рэальным патрэбам. Яны вымушаны працаваць ва ўмовах вельмі дарагіх пазыковых сродкаў, неспрыяльнага доступу да сыравіны, а таксама надзвычай высокіх арэндных ставак.