26 августа 2023 г.
Рынок юридических услуг РБ: проблемы и пути их решенияПредставители деловых ассоциаций о проблемах рынка юридических услуг и путях их решения
21 февраля 2023 г.
Институт налоговых консультантов в Республике Беларусь: практика функционирования и перспективы развитияТатьяна Быкова, директор Республиканского фонда содействия развитию предпринимательства, к.э.н.
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб дзейнасці Савета па развіцці прадпрымальніцтва
Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі павінен стаць генератарам канструктыўных ідэй і дапамагаць найбольш поўна раскрыцца пазытыўнаму патэнцыялу бізнэс-супольнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 лютага на нарадзе аб дзейнасці Савета.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што правядзенне гэтага мерапрыемства наспела ўжо даўно, паколькі Савет неабходна было мадэрнізаваць і ў цэлым "добранька ускалыхнуць".
"Амаль за дзесяцігадовую працу ў папярэднім складзе Савету не ўдалося выканаць маё асноўнае патрабаванне - быць прамым злучаючым звяном паміж бізнесам і кіраўніцтвам краіны", - сказаў Прэзідэнт.
"Мяркуйце самі. Перада мной пакет дакументаў, дзе справаздача аб рабоце Савета з часу яго стварэння ў 1999 годзе. Як пачытаеш, так і зроблена, здаецца, нямала: пастаянныя сустрэчы з прадстаўнікамі прыватнага бізнесу, семінары, круглыя і "квадратныя" сталы па абмеркаванні актуальных праблем, аналітычныя запіскі ва Ўрад, іншыя органы ўлады, велізарны аб'ём публікацый у навукова-практычных выданнях, выступленні ў сродках масавай інфармацыі, штогадовая экспертыза нарматыўных прававых актаў і г.д.", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Аднак, паводле яго слоў, няма галоўнага, таго, аб чым гаварылася яшчэ на першым пасяджэнні Савета папярэдняга складу - напрамую Прэзідэнту ўносіць прапановы па ўдасканаленні не толькі заканадаўства, але і дзейнасці ўсёй бізнэс-супольнасці, а таксама наладзіць зваротную сувязь з прадпрымальнікамі.
Старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Пётр Пракаповіч распавёў пра задачы, якія ставіць перад сабой новы склад Савета. Гэта ў першую чаргу рэалізацыя задач у сферы прадпрымальніцтва, вызначаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. У адпаведнасці з ёй ўклад малога і сярэдняга бізнэсу ў ВУП у 2015 годзе павінен скласці не менш за 30%. Таксама Савет мае намер сканцэнтравацца на вырашэнні пытанняў, звязаных з пераадоленнем бюракратызму і валакіты, якія замінаюць бізнэсу.
На думку Пятра Пракаповіча, неабходна якасна змяніць структуру малога і сярэдняга бізнесу, які ў асноўным працуе на тое, каб забяспечыць рознічны гандаль, імпарт: «Мы павінны перабудаваць яго такім чынам, каб ён займаўся ў асноўным прамысловай вытворчасцю, сферай паслуг - тымі напрамкамі, якія сёння запатрабаваныя і ў канчатковым рахунку вырашаюць лёс краіны».
Пётр Пракаповіч прапанаваў больш актыўна выкарыстоўваць вопыт бізнесменаў, якія стварылі ў Беларусі буйныя паспяховыя прадпрыемствы, і, развіваючы іх магутнасці, заваёўваць новыя рынкі збыту. «Мы павінны зыходзіць з таго, што калі нейкае прадпрыемства не развіваецца, не мадэрнізуецца, то ў яго няма будучыні. Калі мы не будзем развівацца, то рынак Адзінай эканамічнай прасторы зоймуць не нашы бізнесмены, а калегі з Расіі, Казахстана і ўсяго астатняга свету, - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. - Мы павінны стварыць новы сегмент нашай эканомікі. Ужо ў гэтай пяцігодцы адна траціна - гэта прыватны бізнэс. У наступнай пяцігодцы гэтая лічба будзе не менш за 50%. Задачы складаныя, але яны рэальныя. Усе магчымасці ёсць».