Мненияархив

26 августа 2023 г.

Рынок юридических услуг РБ: проблемы и пути их решения

Представители деловых ассоциаций о проблемах рынка юридических услуг и путях их решения

21 февраля 2023 г.

Институт налоговых консультантов в Республике Беларусь: практика функционирования и перспективы развития

Татьяна Быкова, директор Республиканского фонда содействия развитию предпринимательства, к.э.н.

Публикацииархив

08 сентября 2022 г.

Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития Беларуси

В книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.

Новости по тегам

Распечатать 14.10.2013

Экалагічныя прыярытэты павінны быць вышэй за імгненныя эканамічные мэты

Удасканаленне працэдуры абыходжання з адходамі спажывання - гэта важная дзяржаўная задача. Мы павінны сфарміраваць эфектыўны механізм абыходжання з адходамі, які б мог забяспечыць скарачэнне аб'ёмаў іх пахавання і павысіць ўзровень уключэння ў гаспадарчы абарот другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Лічу, што дзеючыя прававыя ўмовы, якія рэгулююць парадак абыходжання з адходамі, не забяспечваюць дасягнення названых мэтаў і маюць патрэбу ў сур'ёзнай карэктыроўцы.

Так, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2012 г. № 313 для вытворцаў і пастаўшчыкоў ўстаноўлены нарматывы збору абясшкоджвання і выкарыстання адходаў у памеры 30% і 10%. Пры гэтым прадугледжваецца два варыянты выканання названых абавязацельстваў - самастойна альбо шляхам дэлегавання іх кампетэнтнай арганізацыі, створанай для гэтых мэтаў. Дадзенай арганізацыяй з'яўляецца УП «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». У той жа час, ва ўказе не прадугледжаны абавязацельствы Аператара па выкананні названых нарматываў пры атрыманні грашовых сродкаў ад вытворцаў і пастаўшчыкоў на выкананне дэлегаваных абавязацельстваў. У выніку, адсутнічае індыкатар ацэнкі эфектыўнасці работы Аператара, а, такім чынам, і ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання атрыманых ім сродкаў.

Спроба абмежаваць правы Аператара па расходаванню атрыманых грашовых сродкаў шляхам заканадаўчага ўстанаўлення напрамкаў іх выкарыстання неэфектыўная, паколькі «скоўвае» яго ініцыятыву як суб'екта гаспадарання.

Дзеючым заканадаўствам не прадугледжаны абавязацельствы вытворцаў і імпарцёраў па зборы ўпакоўкі пасля спажывання сацыяльна-значных тавараў, а таксама упакоўкі і алеяў, якія на 30% выраблены з другаснай сыравіны. Дазволенае засмечванне навакольнага асяроддзя праз сацыяльна-значныя тавары (кошт упакоўкі ў некаторых з іх значна перавышае кошт змесціва) стымулюе выкарыстанне пры іх выпуску ўпакоўкі, якая не перапрацоўваецца, што супярэчыць мэтавым прыярытэтам ў галіне абыходжання з адходамі і рэсурсазберажэння.

Азначэнне тэрміна «адходы», прадугледжанае Законам "Аб абыходжанні з адходамі", не прадугледжвае магчымасць (не дазваляе) не адносіць тыя ці іншыя прадметы або рэчывы да адходаў у залежнасці ад першаснасці ці другаснасці матэрыялаў, з якіх яны выраблены. Выкарыстанне другаснай сыравіны для вытворцы - гэта, перш за ўсё, эканамічная неабходнасць, прадыктаваная рынкавымі ўмовамі, чым экалагічная патрэба, паколькі кошт другаснай сыравіны на парадак меншы за кошт першаснай. Укараняючы эканамічныя механізмы прыродакарыстання, варта ўлічваць, перш за ўсё, экалагічныя патрэбы дзяржавы пры захаванні патрабаванняў па выкананні абавязацельстваў, звязаных з гэтымі патрэбамі. Зыходзячы з таго, што Рэспубліка Беларусь звязана міжнароднымі абавязацельствамі аб непрымяненні рознага роду загараджальных мер і стварэнні роўных умоў гаспадарання, адсутнасць абавязацельстваў па зборы адходаў упакоўкі і алеяў, вырабленых на 30% з другаснай сыравіны, павінна ў роўнай ступені тычыцца і айчынных вытворцаў, і замежных пастаўшчыкоў. Таму адмена абавязацельстваў па зборы адходаў упаковак і алеяў, якія на 30 % былі выраблены з другаснай сыравіны, стварае рэальную пагрозу нарастання шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Для фарміравання эфектыўнага механізму абыходжання з адходамі неабходна:

• прадугледзець магчымасць дэлегавання абавязацельстваў Аператару шляхам заключэння адпаведнага дагавора; пры гэтым на Аператара павінна ўскладацца адказнасць за выкананне ўстаноўленых нарматываў па зборы, абясшкоджванні і выкарыстанні адходаў;

• даць вытворцам і імпарцёрам права на заключэнне прамых дамоў з арганізацыямі, якія непасрэдна ажыццяўляюць збор, абясшкоджванне і (або) выкарыстанне адходаў;

• ўвесці абавязацельствы па зборы, абясшкоджванні і (або) выкарыстанні адходаў, якія ўтварыліся ад упаковак і алеяў, вырабленых на 30% з другаснай сыравіны;

• зняць заканадаўчае размеркаванне сродкаў , якія паступілі на разліковы рахунак Аператара (у тым ліку на куплю новай тэхнікі і будаўніцтва новых заводаў), даць Аператару права на самастойную гаспадарчую дзейнасць, прадугледзеўшы пры гэтым прадстаўленне ім штогадовай публічнай справаздачы аб эфектыўнасці выкарыстання атрыманых грашовых сродкаў.

Віктар Маргелаў, сустаршыня саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва"

мероприятияархив