26 августа 2023 г.
Рынок юридических услуг РБ: проблемы и пути их решенияПредставители деловых ассоциаций о проблемах рынка юридических услуг и путях их решения
21 февраля 2023 г.
Институт налоговых консультантов в Республике Беларусь: практика функционирования и перспективы развитияТатьяна Быкова, директор Республиканского фонда содействия развитию предпринимательства, к.э.н.
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
Бізнэс можа вырашыць праблему кадравага голаду самастойна праз стварэнне прыватнай бізнэс-школы
Наша эканоміка цесна звязаная з міжнароднай эканомікай, і мы, як прадстаўнікі беларускага бізнэсу, павінны вырашаць задачу пастаяннага падтрымання і нарошчвання міжнароднай канкурэнтаздольнасці. Але знайсці добрага кіраўніка завода, добрага фінансіста або маркетолага, якія здольныя былі б працаваць на рынках Мытнага саюза, вельмі няпроста. У сферы кадраў канкурэнцыя з'яўляецца глабальнай і вельмі інтэнсіўнай.
Наша сумеснае прадпрыемства з глабальнай карпарацыяй EXIDE вырабляе прадукцыю ў Пінску і пастаўляе яе на рынкі некалькіх краін - Расіі, Казахстана, Украіны, Малдовы і інш. І нам патрэбны менавіта высакаякасныя кадры, якія ўмеюць працаваць не горш (а нават лепш!), чым іх замежныя калегі ў кампаніях- канкурэнтах. Мы павінны канкурыраваць не толькі тэхналогіямі, лагістыкай і цэнамі, але і кваліфікацыяй кадраў - гэта адна з цаглінак поспеху.
У краіне не хапае высакакласных маркетолагаў, якія ўмеюць працаваць на міжнародных рынках. Прычым не універсальных, з агульным падыходам да ўсіх праблемаў, а спецыялізаваных, "завостраных" пад канкрэтныя віды бізнэсу, канкрэтныя краіны і прадукты. Якія ўмеюць ствараць і капіталізаваць брэнды, ствараць дадатковую вартасьць брэндаў, каб мы нарэшцео адышлі ад звыклай для нас асноўнай беларускай канкурэнтнай перавагі - нізкай цаны пры беднаватай якасці.
Цукерка ў прыгожай абгортцы выглядае нашмат смачней, таму нам патрэбны прафесійныя дызайнеры. Якія не толькі ўмеюць ствараць прыгожыя формы і прывабны знешні выгляд, але і будуць выкарыстоўваць сучасныя матэрыялы. У еўрапейскіх аўтавытворцаў доля новых матэрыялаў у аўтамабілях ўжо даўно большая за 50%, у той час як у нас машыны па-ранейшаму робяцца з жалеза.
Краіна мае вострую патрэбу ў прытоку і замежных інвестыцый, таму нам неабходны добрыя фінансісты. Мы чакаем прыходу да нас высокатэхналагічных галін, з'яўлення інавацыйных тэхналогій, мы запрашаем міжнародныя карпарацыі і прыватных інвестараў будаваць у нас заводы. Але хто ў стане пераканаць іх у надзейнасці і захаванасці інвестыцый?
Нам патрэбныя моцныя кіраўнікі. У краіне вельмі многія прадпрыемствы з'яўляюцца ААТ, але практычна адсутнічае інстытут незалежных дырэктараў. Наша культура карпаратыўнага кіравання моцна адрозніваецца ад агульнаеўрапейскіх стандартаў, яна непразрыстая і незразумелая для замежнікаў, і, адпаведна, не прадугледжвае якасных і хуткіх рашэнняў аб супрацоўніцтве і прыцягненні партнёраў. Нам неабходны добрыя спецыялісты ў галіне карпаратыўнага кіравання, якія ведаюць, як размаўляць і пераконваць партнёраў у тым, што трэба супрацоўнічаць менавіта з намі і развіваць бізнес менавіта ў Беларусі.
Дзе ўзяць гэтых спецыялістаў? Беларускія ВНУ даюць спецыялістам нядрэнную базавую адукацыю, але калі гаворка ідзе пра неабходнасць атрымання высакакласнай і спецыялізаванай адукацыі, паўстае пытанне аб заходніх камерцыйных універсітэтах і бізнес-школах у Англіі, ЗША, Германіі, Швейцарыі і нават Расіі. Таму што там - гісторыя і традыцыі. А ў нас? Калі ў краіне не будуць створаны бізнес-школы, у якіх будуць выкладаць першакласныя прафесары, паспяховыя бізнесмены-практыкі, то гісторыя і традыцыі ў беларускій бізнес-адукацыі так ніколі не з'явяцца.
Існуючыя універсітэты і інстытуты рыхтуюць «прадукт не для свайго спажывання» і не ведаюць вельмі многіх нюансаў рэальнага бізнесу, асабліва на міжнародным узроўні. Каб у Беларусі было больш прафесійных кадраў для бізнесу, гэтую задачу трэба даручыць яму ж . Гэта значыць, беларускі бізнес павінен вырашыць пытанне з кадравым голадам самастойна праз стварэнне ўласнай магутнай прыватнай бізнес-школы, свайго нацыянальнага «Сколкава» , якое б развівалася за кошт узносаў бізнесу.