26 августа 2023 г.
Рынок юридических услуг РБ: проблемы и пути их решенияПредставители деловых ассоциаций о проблемах рынка юридических услуг и путях их решения
21 февраля 2023 г.
Институт налоговых консультантов в Республике Беларусь: практика функционирования и перспективы развитияТатьяна Быкова, директор Республиканского фонда содействия развитию предпринимательства, к.э.н.
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
Арганізацыйна-прававыя аспекты стварэння і функцыянавання суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь
Па дадзеных даследаванняў аўтарытэтных міжнародных арганізацый, у сучаснай эканоміцы рост валавога ўнутранага прадукту любой краіны знаходзіцца ў цеснай карэляцыйнай сувязі з узроўнем прадпрымальніцкай актыўнасці, якія склаўся ў ёй. Прычына такога высокага ўплыву прадпрымальніцтва на эканамічнае развіццё абумоўлена не толькі яго здольнасцю хуткага паглынання вялікай колькасці працоўнай сілы, але, перш за ўсё, яго магчымасцямі мабілізацыі невялікіх аб'ёмаў капіталу прыватных асоб для арганізацыі новых кампаній. Гэта забяспечвае стабільную крыніцу сродкаў для інвеставання, а, значыць, і для эканамічнага росту ў цэлым.
Сёння ў 25-ці краінах Еўрапейскага саюза малыя і сярэднія прадпрыемствы ствараюць больш за 57% дабаўленага кошту. На долю МСП прыходзіцца звыш за 95% прадпрыемстваў, якія забяспечваюць ад 60 да 70% занятасці ў краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Досвед «новых індустрыяльных краін» паказвае, што наладжванне дыверсіфікаванай сістэмы субкантрактных адносін буйных прадпрыемстваў з дробнымі і сярэднімі кампаніямі вядзе да ўдасканалення прамысловай структуры, фарміравання новага экспартнага профілю эканомікі. Дробная прамысловасць, якая інтэгруюцца ў сучасны індустрыяльны комплекс, становіцца фактарам яго мадэрнізацыі, а таксама фарміравання вытворчых кластэраў , арыентаваных на выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі. Тым самым забяспечваецца не толькі развіццё экспарту, але і рост імпартазамяшчэння.
Больш за тое, калі яшчэ дваццаць гадоў таму сусветны гандаль і міжнардная эканамічныя адносіны ў цэлым былі ўдзелам , галоўным чынам, буйных кампаній, то з канца ХХ стагоддзя ў гэтай сферы назіраецца істотная актывізацыя малога бізнэсу. У такіх краінах як Ганконг і Сінгапур, якія актыўна развіваюцца, доля малых і сярэдніх прадпрыемстваў у агульным аб'ёме экспарту перавышае 60%.
У сувязі з гэтым павышэнне ўвагі да малога бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь і вызначэнне прадпрымальніцкай дейнасці як аднаго з асноўных стратэгічных фактараў устойлівага сацыяльна -эканамічнага развіцця з'яўляецца цалкам заканамерным і актуальным. Прынятыя Урадам меры па лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці прывялі да істотнага паляпшэння дзелавога асяроддзя і імклівага росту прадпрымальніцкай актыўнасці насельніцтва.
Развіццё прыватнага бізнесу, асабліва ў рэгіёнах, патрабуе далейшага ўдасканалення сістэмы інфармацыйна-метадычнага і кансультацыйнага забеспячэння дадзеных працэсаў, падрыхтоўкі практычных дапаможнікаў, якія б рабілі больш лёгкім працэс ўключэння насельніцтва ў легальную прадпрымальніцкую дзейнасці.
У дадзеным даведачна-метадычным дапаможніку адлюстраваны арганізацыйна-прававы механізм стварэння суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, асноўныя формы дзяржаўнага рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, парадку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці і аказання паслуг у сферы аграэкатурызму, а таксама прыводзіцца інфармацыя аб дзяржаўнай падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі.