
01 марта 2021 г.
Инициативы КГК массово вытолкнут предпринимателей в «теневую» экономикуАлександр Швец, председатель РСПП и РОО «БНПА»

26 февраля 2021 г.
Почему упразднение единого налога для ИП является преждевременнымЖанна Рогова, директор Бизнес союза «Конструктивный диалог»

01 декабря 2017 г.
Саморегулирование профессиональной и предпринимательской деятельности: практическое пособиеВ книге представлены материалы, отражающие сущность саморегулирования, историю его возникновения и развития; анализируются достоинства саморегулирования как альтернативы государственному вмешательству в экономику, излагаются условия, необходимые для создания и развития саморегулируемых организаций.
Новости по тегам
Пётр Пракаповіч наведаў прыватныя прадпрыемствы ў Маладзечанскім раёне

Выязная нарада-семінар па пытаннях развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Мінскай вобласці адбылася ў Маладзечанскім раёне 16 красавіка 2014 года. У ёй прынялі ўдзел старшыня Савета па развіццю прадпрымальніцтва Пётр Пракаповіч, намеснік старшыні Савета Сяргей Навіцкі, а таксама члены Савета Мікалай Баравы, Віктар Маргелаў і Васіль Астроўскі.
Удзельнікі семінара наведалі СЗАТ "Электратэхнічная кампанія ТіЗ", ЗАТ "ЭНЭФ ", СП ТАА "Мінскі мэблевы цэнтр", Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў, філіял №1 СТАА "Белор-дызайн", а таксама прынялі ўдзел у адкрыцці новага аб'екта прыдарожнага сэрвісу ў Маладзечанскім раёне. Дадзены аб'ект быў пабудаваны на працягу аднаго года па інвестыцыйным дагаворы і ўяўляе сабой шматфункцыянальны комплекс, які ўключае магазін, рэстаран, канферэнц-зала і гасцініцу. У перспектыве тут плануецца будаўніцтва бровары з аб'ёмам вытворчасці да 300 літраў у суткі.
Пётр Пракаповіч адзначыў, што перад рэгіёнамі ставяцца сур'ёзныя задачы па развіцці малога і сярэдняга бізнэсу:
- Што тычыцца адпаведных рашэнняў на рэспубліканскім узроўні, то яны ўжо ёсць. Самыя галоўныя з іх накіраваны на забеспячэнне даступнасці крэдытных рэсурсаў. Задача ўрада і Нацыянальнага банка Беларусі - зняць усе абмежаванні па крэдытаванні малога і сярэдняга бізнэсу ў краіне. Думаю, нам удасца гэта зрабіць у бліжэйшы час.
Ён таксама падкрэсліў, што рэзерваў для развіцця прадпрымальніцтва ў Мінскай вобласці яшчэ шмат. Пры гэтым большасць пытанняў можна вырашыць на ўзроўні абласцей і раёнаў. І рабіць гэта, на думку Пятра Пракаповіча, неабходна па прынцыпе «аднаго акна» - неадкладна, без усялякіх затрымак і з максімальнай фінансавай і адміністрацыйнай падтрымкай.
Фота: БелТА
Відэа: Беларусь-1