31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навіны савета
Круглы стол па франчайзінгу прайшоў у Мінску
«Круглы стол», падчас якога адбылося абмеркаванне міжнароднага вопыту развіцця франчайзiнгу, а таксама праблем і перспектыў яго распаўсюду ў Рэспубліцы Беларусь, быў арганізаваны Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь 11 кастрычніка 2012 года. Мерапрыемства прайшло пры экспертнай падтрымцы Усходняга камітэта германскай эканомікі.
У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства гандлю, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых эканамічных вну, прадпрымальніцкіх саюзаў і асацыяцый, цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і бізнэс-інкубатараў.
Міжнародны вопыт развіцця франчайзінгу быў прадстаўлены нямецкімі і расійскім экспертамі. Р.Г. Кірст, уладальнік кампаніі «Franchise Pool International», член Саюза франчайзінгавых прадпрыемстваў Германіі і Сусветнага франчайзінгавага савета, асвятліў пытанні развіцця франчайзiнгу ў Германіі, яго ролю ў эканоміцы і механізмы самарэгулявання. К.Д. Смасны, дырэктар па франчайзінгу кампаніі «Райсвольф», распавёў пра досвед працы кампаніі па продажы франшызы на замежныя рынкі, у тым ліку на рынак Беларусі.
Выканаўчым дырэктарам Расійскай асацыяцыі франчайзінгу Ю.М. Міхайлічэнка былі асветлены пытанні развіцця франчайзiнгу ў Расіі і ў Саюзнай дзяржаве. Практыка развіцця франчайзінгавай адносін у Рэспубліцы Беларусь была асветлена прадстаўнікамі асацыяцыі «Белфранчайзінг», міжнароднай юрыдычнай кампаніі «Арцынгер і партнёры", генеральным дырэктарам СП ЗАТ «Мілавіца» Д.А. Дзічкоўскім.
Удзельнікам «круглага стала» быў прадстаўлены зборнік "Франчайзінг: мультыплікацыя паспяховага бізнесу", выдадзены ў рамках партнёрскага праекту Усходняга камітэта германскай эканомікі з беларускімі ГПП і саюзамі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.