Звярнуцца з пытаннем
Меркаваннiархiў

29 жніўня 2014 11:15:00

Падводныя камяні дзяржаўна-прыватнага партнёрства

Аляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя"

15 жніўня 2014 10:51:00

«Нельга павялічваць падатковую нагрузку на бізнэс»

Аляксандр Калінін, старшыня ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў»

Публiкацыiархiў

31 ліпеня 2014 11:28:00

Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненні

У метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.

Падпiсацца RSS

Навiны па тэгах

Раздрукаваць 16.10.2013

Кансультатыўны савет па падтрымцы і развіцці малога прадпрымальніцтва прайшоў у Маскве

Чатырнаццатае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па падтрымцы і развіцці малога прадпрымальніцтва ў дзяржавах-удзельніцах СНД адбылося ў Маскве 14-15 кастрычніка 2013 года. Ад Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Аляксандр Груздоў і дарадца па эканамічных пытаннях Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Таццяна Быкава (на фота).

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны праблемы і выпрацаваны напрамкі ўзаемадзеяння дзяржаў-удзельніц СНД у галіне падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва, удасканалення механізмаў крэдытавання суб'ектаў малога і сярэдняга бізнэсу, павышэння эфектыўнасці працы бізнэс-інкубатараў, падтрымкі экспартна-арыентаванага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і інш.

Па выніках пасяджэння ўнесены ўдакладненні і дапаўненні ў перспектыўны план работы Кансультатыўнага савета на 2013-2014 год.

У мэтах наладжвання супрацоўніцтва і абмену вопытам у вобласці ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу па фарміраванні спрыяльнага дзелавога асяроддзя ўстаноўлены кантакты Савета па развіцці прадпрымальніцтва з АНА «Агенцтва стратэгічных ініцыятыў па прасоўванні новых праектаў» (Расійская Федэрацыя), Фондам «Нацыянальны цэнтр развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Арменіі», дэпартаментам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Малдова, упраўленнем рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці Міністэрства эканомікі Кыргызскай Рэспублікі.

мерапрыемствыархiў