Звярнуцца з пытаннем
Публiкацыiархiў

31 ліпеня 2014 11:28:00

Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненні

У метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.

Падпiсацца RSS

Меркаванні

Раздрукаваць 29.08.2014

Падводныя камяні дзяржаўна-прыватнага партнёрства

Ва ўмовах, калі не хапае бюджэтных сродкаў для сацыяльных праграм, рэалізоўваць важныя інфраструктурныя праекты можна было б праз дзяржаўна-прыватнае партнёрства (ДПП). Так робяць як у эканамічна развітых краінах, так і ў краінах, якія значна слабейшыя Беларусі ў эканамічным развіцці.

Як мне здаецца, у нашай краіне цалкам маглі б атрымацца інфраструктурныя праекты ДПП у транспартнай сферы (будаўніцтва аўтамабільных дарог і чыгунак, мастоў, развязак), энергетыцы (будаўніцтва ЛЭП, гідраэлектрастанцый), жыллёва-камунальнай (заводы па перапрацоўцы смецця, стварэнне сістэмы сартавання і перапрацоўкі адходаў ) і сацыяльнай галінах (будаўніцтва дзіцячых садкоў, школ, бальніц). Бо з-за цяжкасцяў у эканоміцы на стварэнне такіх аб'ектаў грошай сапраўды няма альбо недастаткова. Чакаць, калі з'явяцца рэсурсы, бессэнсоўна, іх ніколі не будзе хапаць. Таму граматным спалучэннем грамадскіх, дзяржаўных і прыватных інтарэсаў стала б рэалізацыя важных праектаў прама цяпер - з дапамогай прыватных інвестараў і без выкарыстання бюджэтных грошай. Так, прыватнікі ў выніку рэалізацыі праекта ДПП вернуць свае сродкі і атрымаюць прыбытак, але пры гэтым будзе вырашана сацыяльная інфраструктурная праблема, а дзяржава захавае права ўласнасці на гэтыя інфраструктурныя аб'екты.

У той жа час рэалізацыя праектаў ДПП у Беларусі мае свае цяжкасці. Напэўна, самае сур'ёзнае пытанне - гэта разлік і размеркаванне рызык для абодвух бакоў. Нам сёння нават складана сказаць, што будзе ў эканоміцы краіны праз 10-15 гадоў, а праекты ДПП разлічваюцца на больш працяглыя тэрміны - 20-30 гадоў. Да таго ж з-за рызык ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі бізнэс, напэўна, не зусім гатовы інвеставаць у праекты ДПП. Таму ўладам трэба рабіць працу над памылкамі, а таксама думаць аб матывацыі чыноўнікаў, каб у іх замест боязі адказнасці за прынятыя рашэнні з'явілася зацікаўленасць у больш хуткай рэалізацыі такіх праектаў.

Другое пытанне - гэта кошт пазыковых грошай. Як правіла, праекты ДПП рэалізуюцца за кошт доўгіх крэдытаў, а не ўласных сродкаў. На жаль, крэдытныя сродкі ў нашых банках недапушчальна дарагія для такіх тэрмінаў, нават калі гаворка ідзе пра валюту: браць крэдыт на 20 гадоў пад 8-10% гадавых - гэта недазваляльная раскоша, якую не пераварыць ні адзін праект. Рэсурсы для такіх праектаў павінны каштаваць ад 2 да 4% максімум - гэта, хутчэй за ўсё, грошы заходніх банкаў. Такім чынам, спецыфіка беларускіх праектаў ДПП будзе заключацца ў тым, што прыватнымі інвестарамі, напэўна, стануць буйныя замежныя кампаніі.

Да таго ж, мы, на жаль, не выгадавалі мясцовых інвестараў, якія маглі б выступіць прыватнай бокам у вялікіх інфраструктурных праектах, - бізнесменаў такога ўзроўню можна пералічыць на пальцах дзвюх рук. Можна рэалізоўваць і малыя праекты ДПП - напрыклад, будаўніцтва дзіцячых садоў у рэгіёнах, дзе адным бокам выступала б абласная або раённая адміністрацыя, а другім - мясцовая прыватная кампанія. Але зноў жа праект ўпрэцца ў дарагоўлю пазыковых рэсурсаў для рэалізацыі.

Зрэшты, я настроены досыць пазітыўна ў дачыненні да дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі. Пачынаць варта з абласцей, дзе найбольш лёгка пралічваюцца рызыкі ў кампенсацыйных разліках вяртання укладанняў, - у прыватнасці, з транспарту. Беларусь - транзітная краіна, таму запатрабаванасць новых інфраструктурных аб'ектаў будзе захоўвацца пастаянна. Да таго ж вяртанне сродкаў у гэтай сферы, як правіла, ідзе не з бюджэту, а ад карыстальнікаў інфраструктуры.

Пры жаданні і сустрэчных кроках усіх бакоў такія праекты могуць паслужыць яшчэ і своеасаблівым штуршком для прытухшаго інвестыцыйнага працэсу. Бо гэта таксама элементы інвестыцыйнай актыўнасці прыватных замежных кампаній на рынку, і, думаю, менавіта праз сістэму ДПП мы можам павысіць інтэнсіўнасць інвестыцыйнага працэсу.

Аляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя"

Апублікавана ў часопісе "Бізнэс-рэвю", № 6-7 (120-121) ліпень-жнівень 2014

мерапрыемствыархiў