29 жніўня 2014 11:15:00
Падводныя камяні дзяржаўна-прыватнага партнёрстваАляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя"
15 жніўня 2014 10:51:00
«Нельга павялічваць падатковую нагрузку на бізнэс»Аляксандр Калінін, старшыня ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў»
31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навiны па тэгах
Тэхнічны рэгламент МС «Аб бяспецы тавараў лёгкай прамысловасці» стварае праблемы для беларускага малога і сярэдняга бізнесу
З 1 ліпеня 2013 года набыў моц Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» ТР МС 017/2011 (зацверджаны Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 09.12.2011 № 876). Распрацоўшчыкам праекта ТР МС з'яўляецца казахстанскі бок - Міністэрства прамысловасці і новых тэхналогій Рэспублікі Казахстан.
Беларускія прадстаўнікі малых прадпрыемстваў адзначаюць, што нормы тэхнічнага рэгламенту з’яўляюцца істотна больш жорсткімі ў параўнанні з тымі, якія раней дзейнічалі ў Беларусі, і ацэньваюцца імі як неабгрунтавана жорсткія і эканамічна нявыгадныя.
Праблема №1: Двайная сертыфікацыя
Новым ТР МС істотна пашырана вобласць яго прымянення праз устанаўленне абавязковых патрабаванняў не толькі да гатовых вырабаў , але і да матэрыялаў.
Двайная сертыфікацыя значна павялічвае выдаткі вытворцаў і ўяўляецца немэтазгоднай. Вобласці прымянення ТР МС неабходна прывесці ў адпаведнасць з Адзіным пералікам прадукцыі, у дачыненні да якой устанаўліваюцца абавязковыя патрабаванні ў рамках Мытнага саюза, зацверджанага рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 28 студзеня 2011 г. № 526. Так, пунктам 28 Адзінага пераліку вычарпальна вызначаны віды прадукцыі лёгкай прамысловасці, у дачыненні да якой павінны быць устаноўлены абавязковыя патрабаванні ў рамках Мытнага саюза: гатовыя адзінкавыя вырабы, дываны і дывановыя вырабы, вырабы трыкатажныя, швейныя і скургалантарэйныя, абутак, футра і футравыя вырабы.
Разам з тым, згодна з пунктам 2 артыкула 1 ТР МС, да прадукцыі лёгкай прамысловасці, на якую распаўсюджваецца дзеянне ТР МС, таксама былі аднесены: матэрыялы тэкстыльныя, лямец, фетр і нятканыя матэрыялы, скура і скураныя вырабы, скура штучная.
Праблема № 2: Залішне жорсткая ацэнка адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці
Варта адзначыць празмернае і неабгрунтаванае ўзмацненне жорсткасці формаў і схем ацэнкі (пацверджання) адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці патрабаванням ТР МС у параўнанні з раней дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сферы ацэнкі (пацверджання) адпаведнасці, а таксама з іншымі тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза.
Я лічу, што мэтазгодная карэкціроўка палажэнняў ТР МС у частцы змены схем дэкларавання па асобных відах прадукцыі - замест схемы дэкларавання 4д выкарыстоўваць схему дэкларавання 2д, што прадугледжвае магчымасць правядзення выпрабаванняў самім заяўнікам ў любой лабараторыі, у тым ліку неакрэдытаваных (уключаючы ўласную), замест выпрабаванняў толькі ў акрэдытаванай лабараторыі.
Прапанаванае змяненне схемы дэкларавання дазволіць скараціць фінансавыя і часавыя затраты суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці на ацэнку (пацверджанне) адпаведнасці прадукцыі.
Даведачна:
У ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», які ўступіў у дзеянне з 1 ліпеня 2013 г., ацэнка (пацверджанне) адпаведнасці харчовай прадукцыі прадугледжана выключна ў форме дэкларавання адпаведнасці харчовай прадукцыі па адной з схем дэкларавання (1д, 2д або Зд) па выбары заяўніка, а не сертыфікацыі адпаведнасці. Пры гэтым схемы дэкларавання 1д і 2д прадугледжваюць магчымасць правядзення выпрабаванняў самім заяўнікам ў любой лабараторыі, у тым ліку неакрэдытаваных (уключаючы ўласную).
У сувязі з гэтым прадстаўляецца залішне жорсткім выкарыстанне для ацэнкі (пацверджання) адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці больш жорсткіх схем (дэкларавання па схеме 4д і нават сертыфікацыі (для адзення 1 -га пласта (ніжняя бялізна), а таксама пасцельнай бялізны), у параўнанні з харчовай прадукцыяй (хлеб, хлебабулачныя вырабы і іншыя прадукты харчавання), якая падлягае толькі дэклараванню па больш мяккіх схемах ( 1д , 2д ) па выбары самога заяўніка.
Таксама варта адзначыць, што гарманізаваным заканадаўствам Еўрасаюза не прадугледжаны абавязковыя патрабаванні да прадукцыі лёгкай прамысловасці, за выключэннем маркіроўкі складу тэкстыльных валокнаў на этыкетцы. Пры гэтым Дырэктывай ЕС па агульнай бяспецы прадукцыі ( 2001/95/ЕС ) прадугледжваецца магчымасць добраахвотнага дэкларавання адпаведнасці прадукцыі еўрапейскім стандартам з маркіроўкай яе знакам СЕ.
Акрамя таго, згодна з названай Дырэктывай ЕС у выпадку адсутнасці гарманізаванага заканадаўства, а таксама еўрапейскіх стандартаў, у адносінах да прадукцыі прымяняюцца патрабаванні нацыянальнага заканадаўства дзяржаў-членаў ЕС.
Прыходзіцца канстатаваць, што пры распрацоўцы і прыняцці ТР МС не быў улічаны вопыт ЕС у сферы тэхнічнага рэгулявання прадукцыі лёгкай прамысловасці.
Праблема № 3: Дробныя вытворцы прадукцыі швейнай вытворчасці вымушаны будуць згарнуць бізнэс
У колькасных паказчыках пункт 4 ТР МС не распаўсюджваецца толькі на прадукцыю, вырабленую па індывідуальных заказах насельніцтва.
Зараз у Беларусі ёсць група дробных вытворцаў прадукцыі швейнай вытворчасці, якія вырабляюць модную вопратку дробнымі партыямі. Патрабаванні новага ТР МС (сертыфікацыя двух і больш вырабаў на продаж) робяць іх прадукцыю неканкурэнтназдольнай па цане і фактычна прыводзяць да згортвання вытворчасці.
Дадзеная праблема актуальная і для дзяржаўных камбінатаў бытавога абслугоўвання.
Праблема № 4: У Беларусі недастаткова органаў сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый
Далёка не ва ўсіх гарадах нашай краіны маюцца органы па сертыфікацыі і лабараторыі, якія праводзяць выпрабаванні тавараў лёгкай прамысловасці. Зараз у Беларусі ёсць толькі 18 органаў сертыфікацыі і 26 выпрабавальных лабараторый, што, на думку прадпрымальнікаў, недастаткова.
З вышэйпададзенага вынікае, што ТР МС «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» не стварае ўмовы для далейшага развіцця малога бізнесу ў лёгкай прамысловасці, а наадварот перашкаджае працэсам яе мадэрнізацыі.
Каб малы і сярэдні бізнэс у сферы лёгкай прамысловасці развіваўся, трэба зрабіць наступныя крокі:
1. Працягнуць тэрмін пераходнага перыяду па ТР МС да 1 студзеня 2015 г. Падчас пераходнага перыяду павялічыць у Беларусі колькасць органаў сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый.
2. Унесці ў ТР МС змяненні ў частцы змены схем дэкларавання. Выключыць з ТР МС двайную сертыфікацыю матэрыялаў і гатовых вырабаў.
3. Вывесці з-пад дзеяння ТР МС дробныя партыі (да 30 штук) вырабаў лёгкай прамысловасці.