29 жніўня 2014 11:15:00
Падводныя камяні дзяржаўна-прыватнага партнёрстваАляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя"
15 жніўня 2014 10:51:00
«Нельга павялічваць падатковую нагрузку на бізнэс»Аляксандр Калінін, старшыня ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў»
31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навiны па тэгах
Пётр Пракаповіч наведаў прадпрыемствы МСБ ў Жлобіне
Малы і сярэдні бізнес да канца наступнай пяцігодкі павінен скласці палову ВУП краіны, пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч на выязной нарадзе ў Жлобіне.
Тут на месцы былой ваеннай часткі рэалізуецца праект па адкрыцці індустрыяльнай пляцоўкі для развіцця малых прадпрыемстваў. Бізнэсмэнам прапанавалі ў арэнду будынак, дзе захавалася інфраструктура - ад водазабеспячэння да чыгункі. У бліжэйшы час тут зоймуцца вытворчасцю мэблі, гандлю і грамадскага харчавання.
Пётр Пракаповіч, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Заробак насельніцтва паступова расце, грошай становіцца больш, а айчынных тавараў відавочна недастаткова. Магчымасці насельніцтва, якія растуць, павінны быць кампенсаваны і запоўненыя менавіта вытворчасцю нашых беларускіх тавараў і паслуг на малых і сярэдніх прадпрыемствах. Таму што гэта найбольш мабільная частка эканомікі, якая можа хутка змяняцца, прыстасоўвацца да патрабаванняў рынку, адказваць запытам насельніцтва, менавіта тут можна хутчэй атрымаць вынік".
Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў таксама, што цяпер у Беларусі ў прыватным бізнэсе занята прыкладна 1,5 мільёна чалавек. Задача прадпрымальнікаў - гэта не толькі выпуск запатрабаваных тавараў, але і працаўладкаванне работнікаў, якія могуць быць скарочаны ў выніку мадэрнізацыі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў.