
29 жніўня 2014 11:15:00
Падводныя камяні дзяржаўна-прыватнага партнёрстваАляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя"

15 жніўня 2014 10:51:00
«Нельга павялічваць падатковую нагрузку на бізнэс»Аляксандр Калінін, старшыня ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў»

31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навiны па тэгах
Семінар аб сучасных формах арганізацыі бізнэсу адбыўся ў Мазыры

Дарадца Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Таццяна Быкава прыняла ўдзел у працы семінара «Сучасныя формы арганізацыі бізнэсу: праблемы і перспектывы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь» у Мазыры.
Семінар быў арганізаваны Цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва OOO «Бізнэсцэнтр» і адбыўся 1-2 ліпеня 2014 года. Таццяна Быкава выступіла з дакладам «Сутнасць і базавыя прынцыпы дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Міжнародны вопыт развіцця», а таксама прыняла ўдзел у дыскусіі па пытанні магчымасцяў і напрамкаў ўкаранення механізмаў ДПП ў Рэспубліцы Беларусь.