29 жніўня 2014 11:15:00
Падводныя камяні дзяржаўна-прыватнага партнёрстваАляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя"
15 жніўня 2014 10:51:00
«Нельга павялічваць падатковую нагрузку на бізнэс»Аляксандр Калінін, старшыня ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў»
31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навiны па тэгах
Пётр Пракаповіч: У кожным горадзе-спадарожніку з’явяцца індустрыяльныя зоны для развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў
У кожным горадзе-спадарожніку з'явяцца індустрыяльныя зоны для развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер міністра Беларусі Пётр Пракаповіч.
25 чэрвеня на базе бізнэс-інкубатара ў Мінску спецыялісты абмяркоўвалі перспектывы развіцця малога прадпрымальніцтва, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.
У гарадах-спадарожніках будуць адкрывацца філіялы сталічных прадпрыемстваў са сваімі вытворчасцямі. Гэта дасць магчымасць не толькі атрымаць дадатковы прыбытак, але і стварыць новыя працоўныя месцы.
Пётр Пракаповіч, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь:
Ва ўсіх краінах малы і сярэдні бізнэс займае вядучыя пазіцыі. Нават у высокаразвітых краінах гэта 60-70% усяго вытворчасці. І мы ідзем па гэтым шляху, і мы будзем мець і 60%, і 70% вытворчасці на малых і сярэдніх прадпрыемствах.
Варта адзначыць, што малыя і сярэднія прадпрыемствы вырабляюць чвэрць усіх тавараў па краіне. У апошні час бізнес актыўна развіваецца. Дзякуючы гэтаму створана больш за паўтара мільёна працоўных месцаў.
Ігар Князь, спецыяліст па продажах навукова-вытворчай кампаніі:
Мы працуем на беларускім рынку, на расейскім. Плануем развівацца. Купляем сучаснае абсталяванне, пашыраем рынкі збыту, выходзім у тым ліку на Заходнюю Еўропу.
Сяргей Шмык, дырэктар прадпрыемства па вытворчасці медыцынскай тэхнікі:
Па ўмовах сёння для вытворцаў, у прыватнасці медыцынскага абсталявання, маюцца льготы, у тым ліку і па ўказе Прэзідэнта. Калі б бізнэсу было не выгадна нешта вырабляць, бізнес пайшоў бы і прыйшоў бы ў іншыя краіны і рэгіёны.