Звярнуцца з пытаннем
Меркаваннiархiў

29 жніўня 2014 11:15:00

Падводныя камяні дзяржаўна-прыватнага партнёрства

Аляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя"

15 жніўня 2014 10:51:00

«Нельга павялічваць падатковую нагрузку на бізнэс»

Аляксандр Калінін, старшыня ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў»

Публiкацыiархiў

31 ліпеня 2014 11:28:00

Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненні

У метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.

Падпiсацца RSS

Навiны па тэгах

Раздрукаваць 27.06.2014

Прыватныя прадпрыемствы Мінска наведаў Пётр Пракаповіч

Пётр Пракаповіч, намеснік Прэм'ер-міністра, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, а таксама члены Савета Аляксандр Калінін, Віктар Маргелаў, Васіль Астроўскі прынялі ўдзел у выязным семінары па пытаннях развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў горадзе Мінску.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі шэраг прыватных прадпрыемстваў сталіцы: ААТ «Мінскі ПКТІ», дзе азнаёміліся з вытворчасцю нарыхтовак і зборкай ваеннай тэхнікі; мэблевую кампанію «Софтформ»; вытворцу рэнтгенаграфічных сканараў ПУП «Адані»; ТАА «Полімайстар», дзе вырабляюць абсталяванне для службаў бяспекі.

Пасля, на пленарным пасяджэнні, былі абмеркаваны праблемы, якія перашкаджаюць эфектыўнаму развіццю прыватнага бізнэсу ў Мінску. У ліку найбольш актуальных былі названыя: дэфіцыт неабходных кадраў; высокія мытныя пошліны на ўвоз абсталявання; боязь чыноўнікаў браць на сябе адказнасць за прыняцце мер па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу і інш. Аднак самая вострая праблема для сталічных прадпрымальнікаў - гэта адсутнасць магчымасці набыцця ва ўласнасць аб'ектаў нерухомасці, якія арандуюцца імі доўгі час. На практыцы мае месца незацікаўленасць, а часцяком і супрацьдзеянне з боку кіраўніцтва дзяржаўных прадпрыемстваў у продажы або здачы ў арэнду маёмасці, якая не выкарыстоўваецца або выкарыстоўваецца неэфектыўна.

Разам з тым намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі адзначыў, што ў горадзе пастаянна праводзіцца работа па продажы аб'ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, юрыдычным асобам, якія арандуюць іх больш за 3 гады. Так, у 2013 годзе разгледжаны звароты арандатараў па набыцці 130 аб'ектаў, з якіх ўзгоднена адчужэнне 77. У агульным аб'ёме рэалізаваных аб'ектаў каля 50% - гэта гандлёвыя памяшкання; офісы - 10%; складскія памяшканні - 4%. Зваротаў на адчужэнне вытворчых плошчаў не паступала. Як растлумачыў намеснік старшыні, гэта звязана з высокім коштам правядзення ацэнкі такіх аб'ектаў.

Пётр Пракаповіч упэўнены, што праблему пустуючых плошчаў у Мінску трэба вырашаць неадкладна:

- На найбуйнейшых прамысловых прадпрыемствах сталіцы сёння тысячы квадратных метраў прастойваюць, а адміністрацыі раёнаў і Мінгарвыканкам не могуць нічога з гэтым зрабіць. Ні ў адным іншым беларускім горадзе ці нават раёне няма такіх праблем з выкарыстаннем пустуючых аб'ектаў, як у Мінску. Але якая па вялікім рахунку розніца паміж раёнамі горада Мінска і такімі раёнамі, як, скажам, Маладзечанскі або Капыльскі, дзе пражываюць 100-150 тыс. чалавек? Пры гэтым пытанні з невыкарыстоўваемымі аб'ектамі нерухомасці ў сталіцы чамусьці вырашаюцца менш аператыўна.

Таксама Пётр Пракаповіч звярнуў увагу прысутных, што ў кожным раёне існуюць пляцоўкі для абмеркавання праблем бізнэсу - раённыя саветы па развіцці прадпрымальніцтва. Менавіта ў гэтым фармаце бізнэс і прадстаўнікі ўлады могуць сумесна вырашаць усе пытанні.

мерапрыемствыархiў