Звярнуцца з пытаннем
Меркаваннiархiў

29 жніўня 2014 11:15:00

Падводныя камяні дзяржаўна-прыватнага партнёрства

Аляксандр Швец, старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя"

15 жніўня 2014 10:51:00

«Нельга павялічваць падатковую нагрузку на бізнэс»

Аляксандр Калінін, старшыня ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў»

Публiкацыiархiў

31 ліпеня 2014 11:28:00

Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненні

У метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.

Падпiсацца RSS

Навiны па тэгах

Раздрукаваць 21.02.2014

Пратакол даручэнняў ад 6 лютага 2014 года № 11/8пр

Пратакол даручэнняў намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пракаповіча П.П., дадзеных 6 лютага 2014 года ў г. Гродна ў ходзе выязнога пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь па пытаннях развіцця экспарту.

1. ДМК да 1 красавіка 2014 актуалізаваць склад грамадска-кансультатыўнага савета пры ДМК, уключыўшы ў яго прадстаўнікоў Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Саюза некамерцыйных арганізацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)", іншых зацікаўленых. Забяспечыць разгляд пытанняў па ўдасканаленні працэдуры пацвярджэння мытнага кошту тавараў і гарманізацыі практычных падыходаў, якія ўжываюцца ў МС і АЭП. Пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы беларускага боку для накіравання ў Еўразійскую эканамічную камісію па ўказаных пытаннях.

2. Мінфіну сумесна з Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Мінэканомікі і МПЗ да 1 красавіка 2014 г. унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб вызваленні ад падаткаабкладання розніц, якія ўзнікаюць пры пераацэнцы маёмасці і абавязацельстваў у замежнай валюце.

3. Мінгандлю да 1 красавіка 2014 года ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы, якія прадугледжваюць стварэнне пры дзяржаўным аб'яднанні "Белрэсурсы" адмысловай пляцоўкі па продажы арганізацыямі-вытворцамі малых партый прадукцыі (сыравіны) суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва па-за таргамі (з усталяваннем па кожным з відаў рэсурсаў абавязковай квоты ад агульнага аб'ёму продажаў).

4. Прапанаваць Нацыянальнаму банку ва ўзаемадзеянні з Мінэканомікі, Мінфінам, Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і іншымі зацікаўленымі ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб:

   патанненні крэдытных рэсурсаў і павышэнні іх даступнасці для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;

   адмене альбо павелічэнні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый.

5. Аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму арганізаваць працу па больш актыўным прыцягненні суб'ектамі гаспадарання беларускіх транспартных і лагістычных арганізацый.

 Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь          П. Пракаповіч

Спампаваць пратакол даручэнняў

мерапрыемствыархiў