
03 июня 2020 г.
Семейное предпринимательство: перспективы развития в БеларусиТатьяна Быкова, руководитель исполнительной дирекции Совета по развитию предпринимательства

18 февраля 2020 г.
Что нужно предусмотреть в проекте Закона «О саморегулируемых организациях»Вадим Мацкевич, председатель Республиканского союза участников таможенных отношений

01 декабря 2017 г.
Саморегулирование профессиональной и предпринимательской деятельности: практическое пособиеВ книге представлены материалы, отражающие сущность саморегулирования, историю его возникновения и развития; анализируются достоинства саморегулирования как альтернативы государственному вмешательству в экономику, излагаются условия, необходимые для создания и развития саморегулируемых организаций.
Новости по тегам
Пётр Пракаповіч наведаў прыватныя прадпрыемствы ў Магілёўскай вобласці
Кадры - самае важнае звяно. І ў палітыцы, і ў бізнэсе. Дзе, на думку Пятра Пракаповіча, іх як раз не хапае. Размова ішла на выязным семінары ў Магілёўскай вобласці. І, як высветліў наш карэспандэнт Уладзімір Сёмкін, у ліку праблем малога і сярэдняга бізнесу застаюцца бюракратыя і слабы доступ да крэдытных рэсурсаў.
Гэта прадпрыемства зарэгістравана 8 гадоў таму. Вырабляюць тут гумовыя і пластмасавыя вырабы. У руля - прыватнік. Дырэктар упэўнены: каб паспяхова працаваць, трэба ўвесь час развівацца. Як вынік - прадукцыя канкурэнтаздольная і новыя партнёры па бізнесе. А таксама прэферэнцыі ад дзяржавы.
Пра гэта казаў і кіраўнік дзяржавы на нядаўняй прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: будзе аддача ад прадпрыемства, будзе і падтрымка ад дзяржавы.
На сённяшні дзень у Беларусі на рынку малога і сярэдняга бізнэсу прыватнікі займаюць каля 90%. Каб падтрымаць развіццё гэтай галіны эканомікі, па словах спецыялістаў, трэба зрабіць больш даступнай сістэму крэдытавання.
Пётр Пракаповіч, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "На першым плане пытанне, што малы і сярэдні бізнес мае вельмі малы (мякка скажам) доступ да крэдытных рэсурсаў. Таму ў бліжэйшы час задача ўрада і Нацбанка стварыць больш даступныя ўмовы".
Як адзначыў Пётр Пракаповіч, яшчэ адно не менш важнае пытанне - недахоп прафесійных кадраў.
Для змены гэтай сітуацыі было прынята рашэнне аб шчыльным супрацоўніцтве прадстаўнікоў бізнесу і Міністэрства адукацыі. Каб яны змаглі сумесна працаваць са студэнтамі, пачынаючы ад каледжаў і ліцэяў і заканчваючы ВНУ.
Бюракратызацыя, магчымасць унясення змяненняў у законапраекты і іншыя пытанні. Арганізацыя падобных семінараў і накіравана на іх вырашэнне. Спецыялісты ўпэўнены: такія сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу і кіраўніцтва краіны павінны праходзіць рэгулярна.