Мненияархив

02 марта 2026 г.

О внедрении инструментов защиты субъектов хозяйствования от переманивания персонала и утраты критических компетенций

На современном этапе стратегическим вызовом для отечественной промышленности является дефицит кадров. По данным Государственной программы «Сбалансированный рынок труда» на 2026–2030 годы, общая замещающая кадровая потребность в ближайшей пятилетке составит более 300 тысяч работников. Спрос на работников возрос с 72 тыс. человек на начало 2021 года до 193,8 тыс. человек на 1 сентября 2025 г.

03 апреля 2025 г.

Руководители бизнес-союзов об инициативах делового сообщества

Публикацииархив

08 сентября 2022 г.

Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития Беларуси

В книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.

Новости по тегам

Распечатать 24.03.2014

Цікавасць да бізнэсу са школьнай лавы

У 2006 годзе спецыялістамі інкубатара малога прадпрымальніцтва інавацыйнага тыпу «МАП ЗАО» быў распрацаваны вучэбны дапаможнік "Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці для моладзі», дзе ў даступнай і зразумелай форме выкладзена інфармацыя аб тым, з чаго і як можна пачаць сваю справу.

У кнізе распавядаецца, якія ёсць арганізацыйна-прававыя формы бізнесу, якім чынам скласці бізнес-план, таксама робіцца акцэнт на прафесійную арыентацыю школьнікаў, каб выпускнікі маглі самі вызначыцца з выбарам будучай прафесійнай дзейнасці, якая будзе не толькі цікавай, але і перспектыўнай. Пілотны праект прайшоў менавіта ў Калодзішчанскай школе, дзе навучэнцы праслухалі пробны факультатыўны курс. Пасля гэтага калектыў аўтараў распрацаваў метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў школ - выкладчыкаў гэтага курса. З 2006 года гэты праект укараняецца па ўсёй Мінскай вобласці. Пры фінансавай падтрымцы Мінскага аблвыканкама, у 2011 годзе мы перавыдалі дапаможнік «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці для моладзі» вялікім тыражом. Кнігі былі разасланыя практычна ва ўсе школы сталічнай вобласці. І ўжо другі год тут працуюць больш за 70 школьных бізнес-кампаній.

Школьнікі, якія прайшлі факультатыўны курс, самі ўвасабляюць свае бізнес- ідэі ў жыццё. Так, старшакласнікі з г. Ракаў стварылі сваё міні-турыстычнае агенцтва і праводзяць экскурсіі па родным краі, хлопцы з іншых школ займаюцца вырабам паштовак, сувенірнай прадукцыі, шыюць на заказ пасцельную бялізну (калі дазваляе матэрыяльна-тэхнічная база школы) ... То бок спрабуюць весці прадпрымальніцкую дзейнасць, вядома, пад кіраўніцтвам выкладчыкаў. Школьныя кампаніі з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі устаноў адукацыі, у іх могуць удзельнічаць дзеці з 14 гадоў. Працуюць яны па дамове падраду, якую падпісвае адзін з бацькоў дзіцяці.

Каб школьныя бізнэс-кампаніі не мелі праблем з падатковай інспекцыяй, мы вынеслі на рэспубліканскі ўзровень пытанне аб наданні такім кампаніям статус «дзейнасці, якія не прыраўнаваная да прадпрымальніцкай» з мэтай пазбягання рэальнага падаткаабкладання. Вучні могуць самі ў гульнявой форме лічыць падаткі, але для нас важна, каб у іх не было адказнасці, такой, якую нясуць сапраўдныя прадпрымальнікі ў выпадку нявыплаты або няправільнай выплаты падаткаў.

Дзеці атрымліваюць хоць і невялікае, але ўзнагароджанне за сваю працу, за сваю ініцыятыву. Усім ім прышчапляецца разуменне таго, што святы абавязак кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі - плаціць падаткі. Чым больш іх паступае ў казну ад прадпрымальнікаў, тым хутчэй развіваецца дзяржава, тым больш камфортна людзям у ёй жыць.

Сяргей Найдовіч, генеральны дырэктар ЗАТ «МАП ЗАО»

Інтэрв'ю цалкам апублікавана ў газеце «Прысталічча»

мероприятияархив