22 мая 2026 г.
К вопросу о защите отечественного рынка от недобросовестного импортаДля Республики Беларусь, как и для любой другой страны, защита внутреннего рынка от недобросовестной конкуренции является критически важной задачей, поскольку это непосредственно влияет на экономическую безопасность государства.
02 марта 2026 г.
О внедрении инструментов защиты субъектов хозяйствования от переманивания персонала и утраты критических компетенцийНа современном этапе стратегическим вызовом для отечественной промышленности является дефицит кадров. По данным Государственной программы «Сбалансированный рынок труда» на 2026–2030 годы, общая замещающая кадровая потребность в ближайшей пятилетке составит более 300 тысяч работников. Спрос на работников возрос с 72 тыс. человек на начало 2021 года до 193,8 тыс. человек на 1 сентября 2025 г.
08 сентября 2022 г.
Современные формы организации бизнеса: международный опыт и перспективы развития БеларусиВ книге представлены материалы, отражающие роль, место и стратегические факторы развития малых и средних предприятий в условиях глобализации.
Новости по тегам
Вялікія перспектывы для малога бізнэсу
Пра тое, як павялічыць долю прадпрымальніцтва ў ВУП краіны, сёння гаварылі ў Лідзе. Планка зададзена высокая: да 2020-га года ўклад бізнесу ў ВУП павінен складаць да 50% (супраць сённяшніх 25%). Зрабіць жа малы бізнэс больш эфектыўным і ў той жа час даць яму неабходную кропку апоры дзяржава плануе з дапамогай зніжэння крэдытных ставак. Пры гэтым і самі крэдыты прапаноўваюць выдаваць бізнэсмэнам не толькі ў замежнай валюце, але і ў беларускіх рублях.
Сёння чвэрць усяго беларускага ВУП прыпадае на долю малога і сярэдняга бізнесу. 25%, калі задумацца, робяць гэты самы бізнэс не такім ужо і малым. Паводле статыстыкі, у прыватным сектары, няхай гэта будзе індывідуальны прадпрымальнік або прыватнае унітарнае прадпрыемства, зараз працуюць каля 1,5 мільёна беларусаў.
І, падобна, дзяржава нароўні традыцыйна з прамысловымі гігантамі эканамічную стабільнасць Беларусі наўпрост звязвае з прыватнымі бізнэс-ініцыятывамі. Прынамсі, заявы аб падтрымцы прыватнага сектара эканомікі цалкам празрыстыя і пэўныя.
Да 2020 года эксперты чакаюць ад малога і сярэдняга бізнэсу, што менавіта ён забяспечыць 50% унутранага валавога прадукту Беларусі. Але, каб гэтыя планы сталі рэальнасцю, падтрымаць прадпрымальнікаў неабходна сёння. У прыватнасці, гаворка ідзе аб новай крэдытнай палітыцы бізнес-праектаў.
Сёння спецыялісты выразна пазначылі - перш за ўсё неабходна ўрэгуляваць выдачу крэдытаў для развіцця бізнесу. У тым ліку выраўнаваць сітуацыю з іх стаўкамі.
Самі прадпрымальнікі ў сваім бізнэсе, як паказвае практыка, перш за ўсё арыентуюцца на экспарт. І ў першую чаргу на рынак Мытнага саюза.
Яшчэ адно немалаважнае пытанне - ці не перасякуцца інтарэсы айчынных кампаній з выгадай замежных інвестараў, якія таксама неабходны краіне. Аднак, адказ на яго далі самі бізнесмены.
Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу не павінна стаць проста дэклараваннем новага дакумента. Яе эфектыўнасць лепш за ўсё прадэманструе рост прыбытку і канкурэнтаздольнасці кампаній, у тым ліку і з пункту гледжання росту ВУП Беларусі.