31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2020 года. Пазіцыя бізнес супольнасці
Выданне адлюстроўвае пазіцыю дзелавой супольнасці краіны па пытаннях перспектыў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, ўзмацнення яго ролі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, напрамкаў яго падтрымкі і стымулявання.
Малы і сярэдні бізнэс разглядаецца аўтарамі не толькі як прадукт рынкавых рэформаў, які дазваляе забяспечыць занятасць насельніцтва і зніжэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, але, перш за ўсё, як фактар структурнай перабудовы эканомікі, павышэння яе эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці.
У працы прадстаўлены сістэмны падыход да фарміравання стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, уключаючы выпрацоўку мэтаў развіцця, мер па іх дасягненню, а таксама індыкатараў ацэнкі вынікаў.
Прадстаўлены комплекс мер дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання прыватнай ініцыятыўнай дзейнасці ўключае як стварэнне базавых умоў генерацыі прыватнага бізнэсу, так і прапановы па актывізацыі прыярытэтных напрамкаў развіцця МСП, а таксама меры па падтрымцы маладых прадпрымальнікаў.
Пры падрыхтоўцы выдання выкарыстаны распрацоўкі Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва, Бізнес саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага, іншых прадпрымальніцкіх саюзаў і асацыяцый. Даследаванне праводзілася пры кансультацыйнай і экспертнай падтрымцы прафесара эканомікі Заходне-Саксонскага універсітэта Цвікаў доктара Штэфана Колева.
1.89MB