Звярнуцца з пытаннем
Публiкацыiархiў

31 ліпеня 2014 11:28:00

Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненні

У метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.

Падпiсацца RSS

Навіны савета

Раздрукаваць 06.07.2013

Члены Савета абмеркавалі ўдзел прыватнага бізнэсу ў комплекснай мадэрнізацыі

Пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва прайшло 18 сакавіка 2012 года. Пётр Пракаповіч, віцэ-прэм'ер і старшыня савета, распавёў пра сваё бачанне мадэрнізацыі ў краіне і заклікаў беларускі бізнэс прыняць у ёй актыўны ўдзел.

- Пытанне комплекснай мадэрнізацыі краіны наспела ня сёньня, і не сёньня мы пачалі займацца гэтымі пытаннямі. Але істотнае адрозненне ад мадэрнізацыі, якая праводзілася раней, заключаецца ў тым, што раней у ёй удзельнічалі асобныя прадпрыемствы, а сёння - усё без выключэння прадпрыемствы. І калі раней размова ішла пра дзяржаўныя прадпрыемствы, то сёння мы гаворым аб комплекснай мадэрнізацыі і ўдзеле ў ёй ўсіх формаў уласнасці і ўсіх прадпрыемстваў у краіне, - заявіў Пётр Пракаповіч.

Ён адзначыў, што прадпрымальніцкія саюзы павінны больш актыўна працаваць са сваімі членамі па ўключэнню іх у працэсы мадэрнізацыі і дасягненння запланаваных паказчыкаў развіцця. Малыя і сярэднія прадпрыемствы, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, павінны атрымліваць «зялёнае святло» і максімальную падтрымку і абарону, як з боку дзяржавы, так і з боку дзелавой супольнасці. Усе бюракратычныя праблемы, якія паўстаюць на гэтым шляху, павінны вырашацца неадкладна, у тым ліку і з удзелам кіраўніцтва Савета.

Працэсы мадэрнізацыі павінны ахапіць і індывідуальных прадпрымальнікаў, лічыць старшыня Савета:

- Стратэгіяй іх развіцця павінны стаць: пашырэнне паслуг насельніцтву, у тым ліку ў малых гарадах і сельскай мясцовасці, стварэнне дробных вытворчасцяў, развіццё сферы аграэкатурызму і г.д. Менавіта для такіх суб'ектаў, але не для тых, хто дзесяцігоддзямі гандлюе кітайскім шырспажывам, магчыма павелічэнне колькасці наёмных работнікаў, - сказаў ён і нагадаў, што доля суб'ектаў, якія займаюцца рознічным гандлем, павінна скараціцца да канца 2015 года да 40-50% і адпаведна павінна вырасці доля ІП, занятых у сферы вытворчасці і паслуг.

Акрамя гэтага на пасяджэнні Савета была абмеркавана практыка правядзення тэндэраў на вытворчасць прадукцыі, выкананне работ для дзяржаўных патрэб, а таксама праблемы развіцця малога і сярэдняга бізнэсу: цяжкасці з выкупам арандаванай маёмасці ў дзяржпрадпрыемстваў, крэдытаванне на льготных умовах, удасканаленне заканадаўства.

мерапрыемствыархiў