
31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навіны савета
Сяргей Навіцкі: «Каб вырабляць, трэба спачатку ацаніць рынак»

Намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Сяргей Навіцкі ў нядзелю, 9 лютага 2014 года, прыняў удзел у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала Беларусь-1.
У праграме абмяркоўваліся пытанні канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў і дарагіх крэдытных рэсурсаў. Сяргей Навіцкі падзяліўся ўласным бачаннем таго, як беларускім прадпрыемствам неабходна дзейнічаць, каб пачаць працаваць эфектыўна:
- У любой бізнэс-схеме ў першую чаргу павінна прысутнічаць ацэнка рынку. Каб вырабляць, трэба спачатку ацаніць рынак: хто спажыўцы, якая ёмістасць рынку, якія суадносіны цаны і якасці павінна быць прапанаваны на гэты рынак, каб прадукцыю можна было прадаць.
Прадпрыемствам, якія ўжо назапасілі дэбіторскую запазычанасць і маюць велізарныя складскія запасы, Сяргей Навіцкі прапанаваў тры этапы дзеянняў. Першы з іх - неадкладны, які павінен рэалізавацца цягам некалькіх дзён: аператыўна разгрузіць склады і вярнуць дэбіторскую запазычанасць. Трэба вяртаць грошы, інакш схема не запрацуе, бо прыйдзецца зноў ісці за крэдытнымі рэсурсамі, якія сёння вельмі дарагія.
На другім этапе за 1-3 месяцы трэба паглядзець на якасць сваіх тавараў. Яе трэба нарасціць, калі прадпрыемствы хочуць захаваць ранейшыя цэны.
На трэцім этапе трэба паглядзець на эфектыўнасць у доўгатэрміновай перспектыве: як вырабляць больш, выкарыстоўваючы тыя ж рэсурсы.