31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навіны савета
Семінар па франчайзінгу прайшоў у Гомелі
Семінар-практыкум «Як стварыць паспяховы бізнэс на аснове франчайзінгу» прайшоў 5 сакавіка 2013 года ў Гомелі. Яго арганізаваў Савет па развіцці прадпрымальніцтва сумесна з Гомельскім аблвыканкамам і Усходнім камітэтам германскай эканомікі.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, суб'ектаў падтрымкі прадпрымальніцтва, эканамічнай навукі і бізнесу. З дакладамі выступілі: член Саюза франчайзінгавых прадпрыемстваў Германіі Рольф Герхард Кірст, кіраўнік асацыяцыі «Белфранчайзінг» Вольга Лявонцьева, прадстаўнікі кампаній-франчайзераў «Pizza Smile» і «Mango» (Беларусь).