31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навіны савета
Пётр Пракаповіч сустрэўся з прадпрымальнікамі са Жлобіна
Выязная нарада-семінар па пытаннях развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва адбылася ў Жлобіне 5 снежня 2013 года. У ёй прыняў удзел Пётр Пракаповіч, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, а таксама кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама, старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў Гомельскай вобласці. З членаў Савета прысутнічалі Тамара Міжэвіч, Аляксандр Калінін і Аляксандр Швец.
Удзельнікі семінара наведалі шэраг прыватных прадпрыемстваў Жлобіна, пагутарылі з мясцовымі прадпрымальнікамі, пасля чаго на пленарным пасяджэнні абмеркавалі праблемы, якія перашкаджаюць малому і сярэдняму бізнэсу развівацца больш актыўна.
Як адзначыў Пётр Пракаповіч, роля і значэнне малога і сярэдняга бізнэсу ў эканоміцы краіны сёння на парадак вышэйшыя, чым гэта было некалькі гадоў таму:
- Эканамічны рост павінен быць значны, але ў буйных прадпрыемстваў няма магчымасці гэта забяспечыць. Рост магчымы толькі за кошт развіцця малога і сярэдняга бізнэсу.
Таксама ён звярнуў увагу на тое, што малы і сярэдні бізнэс павінен вырашыць праблемы з занятасцю насельніцтва:
- Мы праводзім комплексную мадэрнізацыю эканомікі, якая прадугледжвае не толькі тэхнічную мадэрнізацыю ў выглядзе замены абсталявання і тэхналогій, але і эканамічную мадэрнізацыю: мы павінны ўкараніць самыя дасканалыя сістэмы кіравання, самыя дасканалыя сістэмы якасці. Гэта прыводзіць да значнага скарачэння колькасці працуючых на буйных прадпрыемствах, і вырашыць пытанні з занятасцю гэтых работнікаў можа менавіта малы і сярэдні бізнэс, - сказаў Пётр Пятровіч, дадаўшы, што сёлета колькасць працуючых на буйных прадпрыемствах ужо скарацілася прыкладна на 50 тысяч чалавек.
На думку намесніка прэм'ер-міністра, малы і сярэдні бізнэс таксама здольны вырашыць і праблему з вяртаннем кваліфікаваных кадраў з-за межаў краіны, прапанаваўшы ім сучасныя працоўныя месцы і магчымасць добра зарабляць.
З дапамогай МСБ можна вырашыць і пытанні збалансаванасці знешняй і ўнутранай гандлю і стабілізацыі эканомікі, лічыць Пётр Пракаповіч. На яго думку, на ўнутраным рынку назіраецца відавочны дысбаланс. «Даходы насельніцтва растуць, патрэбы ў таварах і паслугах растуць, а эканоміка не ў стане забяспечыць гэтыя патрэбы. Насельніцтва, маючы грошы, купляе імпартныя тавары. Доля імпарту пастаянна расце, а мы губляем свой уласны рынак. І менавіта малы і сярэдні бізнэс, які можа хутка перабудоўвацца і выпускаць тое, што трэба людзям, павінен у асноўным вырашыць гэтую задачу. Што тычыцца разбалансаванасці знешняга гандлю, то мы пастаянна прадаем на экспарт нашых тавараў і паслуг менш, чым плацім за імпарт. І пакуль мы гэтую праблемы не вырашым, мы будзем увесь час мець негатыўныя моманты».
Таму стаіць задача максімальна нарасціць экспарт: як лічыць віцэ-прэм'ер, ён павінен на 5-10% апярэджваць імпарт, тады ў краіне будзе стабільная эканоміка, стабільны і празрысты курс нацыянальнай валюты, і будуць поўнасцю задаволены патрэбнасці эканомікі ў фінансавых рэсурсах.
Гэтыя задачы Пётр Пятровіч лічыць складанымі, а значыць, на яго думку, неабходна зрабіць усё, каб стварыць малому і сярэдняму бізнэсу ўмовы для хуткага развіцця. І мэтай семінара ў Жлобіне было паглядзець, што перашкаджае прадпрымальнікам на ўзроўнях рэспублікі, абласцей, раёнаў, чым трэба дапамагаць і падтрымліваць прыватны бізнэс. Ён таксама заявіў, што аналагічныя семінары, пачынаючы з лютага наступнага года, будуць праводзіцца кожны месяц у розных раёнах краіны.