31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навіны савета
Як правільна прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання?
Метадычны дапаможнік «Спрошчаная сістэма падаткаабкладання» падрыхтаваны Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Усходняга камітэта германскай эканомікі, SEQUA і па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (Германія).
У выданні прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП, парадак вылічэння плацяжоў, па якіх суб'екты-карыстальнікі ССП з'яўляюцца падатковымі агентамі, а таксама парадак запаўнення першасных уліковых дакументаў, прымянення касавых апаратаў і спецыяльных камп'ютэрных сістэм, вядзення ўліку і касавых аперацый, запаўнення падатковых дэкларацый.
Акрамя таго, у дапаможніку змешчана мноства прыкладаў і практычных рэкамендацый для карыстальнікаў ССП, прыведзены тыпавыя формы дакуметаў, якія выкарыстоўваюцца.
Спампаваць метадычны дапаможнік можна ў раздзеле "Кнігі".