Звярнуцца з пытаннем
Публiкацыiархiў

31 ліпеня 2014 11:28:00

Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненні

У метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.

Падпiсацца RSS

Навіны савета

Раздрукаваць 10.07.2013

Гарманізацыю падатковых сістэм ва ўмовах інтэграцыі абмеркавалі ў Мінску

Круглы стол «Напрамкі і шляхі гарманізацыі падатковых сістэм ва ўмовах эканамічнай інтэграцыі» прайшоў 16 мая 2013 года. Мерапрыемства было арганізавана Саветам па развіцці прадпрымальніцтва пры падтрымцы Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (Германія).

Выканаўчы дырэктар падкамітэту па пытаннях міжнароднага падатковага права Федэральнага аб'яднання нямецкай прамысловасці Роланд Франке распавёў ўдзельнікам «круглага стала» аб практыцы і напрамках гарманізацыі падатковых сістэм дзяржаў-удзельніц ЕС датычна ўскосных і прамых падаткаў, а таксама аб падаткаабкладанні банкаўскіх аперацый.

Начальнік галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Дзмітрый Кійко абазначыў праблемы канкурэнтаздольнасці і гарманізацыі падатковага заканадаўства ў Мытным саюзе, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

мерапрыемствыархiў