Звярнуцца з пытаннем
Публiкацыiархiў

31 ліпеня 2014 11:28:00

Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненні

У метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.

Падпiсацца RSS

Навіны савета

Раздрукаваць 09.02.2014

Бізнес абмеркаваў праблемы экспарту на пасяджэнні ў Гародні

Выязное пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва адбылося 6 лютага 2014 года ў Гародні. Члены савета, прадстаўнікі Мінэканомікі, аблвыканкама, прадпрымальніцкіх саюзаў і СМІ наведалі ТАА «Біякам», СТАА «ЗОВ-ЛенЕўрамэбля», ЗАТ «Біган» і СТАА «Контэ Спа».

Тэмай абмеркавання стала роля і месца прыватнага бізнэсу ў развіцці экспарту, а таксама праблемы і перспектывы актывізацыі ЗЭД. Пётр Пракаповіч, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, лічыць, што малы і сярэдні бізнэс можа і павінен стаць найбольш перспектыўным сегментам ў плане выпуску экспартаарыентаванай прадукцыі.

- У будучыні менавіта малы і сярэдні бізнэс можа найбольш хутка развівацца ў напрамку экспарту. Усе перадумовы для гэтага мы бачым, наведваючы прыватныя прадпрыемствы, - адзначыў ён.

Пытанне нарошчвання экспарту сёння ў ліку прыярытэтных для ўсіх прадпрыемстваў. Па словах віцэ-прэм'ера, давядзенне аб'ёму экспарту да 60-75% ВУП забяспечыць збалансаванае і ўстойлівае развіццё эканомікі краіны.

Сёння, на думку Пятра Пракаповіча, экспарт малых і сярэдніх прадпрыемстваў не той, які павінен быць. У цэлым па краіне яго доля ў агульным аб'ёме экспарту складае больш за 45%. Аднак у асноўным гэты паказчык забяспечваецца сталічнымі суб'ектамі. Таму патрэбна сур'ёзная праца ў напрамку развіцця экспартнай дзейнасці ў рэгіёнах. Да 2015 года ўклад суб'ектаў МСП ў аб'ём экспарту па кожным рэгіёне павінен складаць не менш за 30%.

Члены савета абмеркавалі праблемы, якія перашкаджаюць малому і сярэдняму бізнесу нарошчваць пастаўкі на знешнія рынкі. Найбольш вострымі сярод іх былі названыя высокі кошт крэдытных рэсурсаў, складанасці пры ажыццяўленні мытных працэдур, дзеючы механізм пацвярджэння і заліку ПДВ, жорсткія штрафныя санкцыі пры незахаванні тэрмінаў ажыццяўлення экспартна-імпартных аперацый і іншыя.

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны вынікі работы Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў 2013 годзе і вызначаны план на бягучы год. Прынята рашэнне аб правядзенні і ў будучыні выязных пасяджэнняў, што дасць магчымасць прадметнага разгляду праблем, якія стрымліваюць развіццё прыватнага бізнесу ў краіне.

мерапрыемствыархiў