31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навіны савета
Адбылася працоўная сустрэча з прадстаўнікамі Усходняга камітэта германскай эканомікі
Працоўная сустрэча па абмеркаванні вынікаў супрацоўніцтва Савета па развіцці прадпрымальніцтва з Усходнім камітэтам германскай эканомікі і вызначэнні перспектыў яго развіцця адбылася 2 кастрычніка 2013 года. Пагадненне аб супрацоўніцтве, падпісанае ў верасні 2011 года, накіравана на ўдасканаленне ўмоў для развіцця прыватнага бізнэсу, наладжванне ўзаемадзеяння паміж дзелавымі коламі абедзвюх краін.
У сустрэчы прынялі ўдзел выканаўчы дырэктар Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Святлана Шарснёва, дарадца па эканамічных пытаннях Таццяна Быкава, рэгіянальны дырэктар Усходняга камітэта германскай эканомікі Марцін Хофман, кіраўнік партнёрскіх праектаў з беларускімі ГПП і саюзамі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Алена Граноўская.