31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Навіны савета
22 Лістапада 2013
Практычная канферэнцыя "Стварэнне і развіццё бізнесу. Тэхналогія франчайзінгу» адбылася 20 лістападза 2013 года ў круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Мерапрыемства прайшло ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, яго арганізатарамі выступілі Савет па развіцці прадпрымальніцтва, Асацыяцыя франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзинг» і Усходні камітэт германскай эканомікі.
14 Лістапада 2013
Круглы стол на тэму "Банкаўскае крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу: стан, тэндэнцыі, праблемы" прайшоў у канферэнц-зале гасцініцы "Еўропа" 13 лістапада 2013 года. У мерапрыемстве, арганізаваным Саветам па развіцці прадпрымальніцтва, Асацыяцыяй беларускіх банкаў і Усходнім камітэтам германскай эканомікі, прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, кіраўнікі беларускіх банкаў, прадпрымальнікі, а таксама эксперты з Германіі.
31 Кастрычніка 2013
31 кастрычніка 2013 года адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Прадметам абмеркавання сталі пытанні ўдасканалення кадравага забеспячэння прадпрымальніцкай дзейнасці.
16 Кастрычніка 2013
Чатырнаццатае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па падтрымцы і развіцці малога прадпрымальніцтва ў дзяржавах-удзельніцах СНД адбылося ў Маскве 14-15 кастрычніка 2013 года. Ад Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Аляксандр Груздоў і дарадца па эканамічных пытаннях Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Таццяна Быкава (на фота).
07 Кастрычніка 2013
У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 2013 года адбылася пагаджальная нарада па праектах нарматыўных прававых актаў, накіраваных на ўдасканаленне працэдуры абыходжання з адходамі спажывання, у прыватнасці, па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2012 года № 313 і прынятыя ў яго развіццё пастановы Савета Міністраў.