31 ліпеня 2014 11:28:00
Спрошчаная сістэма падаткаабкладання: метадычны дапаможнік па прымяненніУ метадычным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм прымянення ССП.
Прэс-рэлізы
Круглы стол на тэму фінансава-крэдытнай падтрымкі МСБ адбудзецца 24 чэрвеня 2014 года
Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міністэрствам эканомікі 24 чэрвеня 2014 года праводзіць "круглы стол" па пытаннях удасканалення фінансава-крэдытнай падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу. Мерапрыемства адбудзецца ў канферэнц-зале гатэля "Еўропа".
На круглым стале чакаюцца выступы прадстаўнікоў Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі, Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, ААТ "Белгазпрамбанк", а таксама гасцей з Германіі - Рональда Ёста, кіраўніка аддзела па працы з кліентамі Банка развіцця прадпрымальніцтва зямлі Цюрынгія, і Олівера Кралі, мэнэджэра праектаў Мікракрэдытнага фонду зямлі Цюрынгія.